Пад такім дэвізам у сярэдняй школе №25 горада Брэста ў межах кампаніі “Будзьма!” прайшла акцыя “Забаўляльна-разважальная віктарына для дзетак” сярод навучэнцаў восьмых класаў. Ініцыятарам віктарыны стаў Павел Белавус, студэнт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта і сябра мясцовай моладзевай суполкі “Дзедзіч”, які на момант правядзення віктарыны праходзіў практыку ў школе.
Адмыслова для віктарыны было складзена 20 пытанняў з варыянтамі адказаў па беларускай гісторыі, культуры, літаратуры, геаграфіі. Пытанні былі разлічаныя на дзяцей да 8 класа і складзеныя такім чынам, кааб праз пошук правільных адказаў школьнікі запаміналі самыя цікавыя і важныя факты пра Беларусь.
Падчас мерапрыемства дзеці былі падзеленыя на каманды па 3 чалавекі, і ў гуртках яны шукалі адказы на пытанні, якая самая высокая кропка ў Беларусі, хто такі Кастусь Каліноўскі, колькі краінаў мяжуе з Беларуссю і інш.
Усе ўдзельнікі атрымалі прыемныя падарункі ад кампаніі “Будзьма”.