Букджэінг ад Арлова

19.10.2011 Афіша

26 кастрычніка (серада) за прылаўкам кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) будзе стаяць аўтар гістарычнай прозы і эсэіст Уладзімір Арлоў.

Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19.00 да 20.30) спадар Уладзімір раскажа наведнікам, якія кнігі вартыя прачытання, і падпіша ўсім ахвочым сваю нядаўна перавыдадзеную кнігу паэзіі “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся”.