“Бульбокс”: 23 хвіліны пра галоўнае.

14.09.2010 У краіне

Новы сезон ужо ў разгары, вось і Міхаіл Зуй са Зміцерам Есяневічам усё больш і больш актыўна выпытваюць і выведваюць, а новыя госці, здецца, толькі радыя.

Мы – за лаканічнасць, таму бліжый да справы. У наступных выпусках вы ўбачыце:
“Няма Лэдзі Гага ў сваёй айчыне”. Ці мае патрэбу ніша “светлых выяў” у поп-музыцы ў падсілкаванні новымі (ці старымі) імёнамі, ці ж наша грамадскасць гатовая быць у шоку? Госці нечакана сямейнага выпуску “Бульбокса”: экстраардынарная Цётка Лера і жарсткаваты Дзядзя Ваня.

“Гуцум і цугум” з іх 8 паверхамі – гэта, вядома, добра, але “Дзе купіць адзежу беларускіх мадэльераў?”. Нажаль, закон пра рэкламу не дазваляе нам пусціцца ва ўсе падрабязнасці, неабходныя Народу, але затое мы пазналі яшчэ сёе-тое пра фэшн-індустрыю ў Беларусі і поспехі нашых дызайнераў. У гасцях: малады мадэльер Таццяна Марыніч і фэшн-журналістка Вікторыя Навумава.

З тых часоў як фатаграфаваць можна ледзь ці не прасамі, а самі малюначкі можна адфаташопіць да непазнавальнасці, разгарэлася шмат спрэчак пра тое, “Якая наогул розніца паміж фатографам-аматарам і прафесіяналам?”. Колькі прафесіяналаў вырастае з адмысловых навучальных курсаў? У чым бяда беларускай фатаграфіі наогул? Якую ролю грае тут інтэрнэт? Распавядалі: фатографы Ягор Войнаў і Ўладзімір Парфянок.

Глядзіце нас на 8-ым канале кожную пятніцу ў 19:00, з паўторамі ў нядзелю ў 17:30, і аўторак у 23:15. А на нашым сайце www.bulbox.tv заўсёды ёсць яшчэ і ўсе папярэднія выпускі, фота, апытанне і нешта яшчэ.