• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
05.06.2022 | Грамадства Літаратура Беларуская мова

Што б казаў Генадзь Бураўкін пра вайну ва Украіне

Адна з гарачых тэм зараз — віна або не віна беларусаў перад украінцамі. Пра гэта актыўна выказваюцца ўкраінцы, пра гэта гавораць самі беларусы. А што б казаў адзін з патрыярхаў беларускай літаратуры, паэт Генадзь Бураўкін, які пайшоў ад нас восем год таму і сябрамі якога былі не толькі беларускія, але і рускія і ўкраінскія пісьменнікі, разважае Сяргей Шапран.


Bur1.jpg

Больш за тое, ягонай жонкай стала ўкраінка. У Юліі Якаўлеўны мы і спыталі: а што б рабіў цяпер Бураўкін?

Напрыканцы мая было ўжо восем год, як няма паэта і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Генадзь Мікалаевіч, добра вядомы адданасцю беларускай ідэі, шанаваў не толькі сваё, але і чужое. Так, у ліку ягоных сяброў былі ўкраінскія паэты Барыс Алейнік, Расціслаў Братунь, Іван Драч, Уладзімір Каламіец, Раман Лубкіўскі, Андрэй Малышка, Юрый Мушкетык, Дзмітро Паўлычка, Пятро Перабейніс.

Многія з гэтых знаёмстваў бяруць пачатак у далёкіх 60-х, калі маладыя паэты, без рэгалій і званняў, толькі пачыналі знаёміцца і перакладаць адзін аднаго. Да прыкладу, Барыс Алейнік — той самы, што потым стане Героем Украіны і лаўрэатам многіх дзяржаўных і замежных прэмій, пісаў у прадмове да першай украінскай кнігі Бураўкіна «Варта вірності»: «...найбліжэй майму сэрцу — Генадзь Бураўкін. І не толькі таму, што з ім раней — амаль ужо два дзясяткі гадоў назад — пазнаёміўся. Ён мне блізкі і спосабам светаўспрымання, і тэматычна, і стылёва, і стыхіяй верша, і ўсёй арганікай неардынарнай адметнасці».

«Братові моєму...»

Яшчэ адно слаўнае імя — Раман Лубкіўскі, з якім Бураўкіна таксама звязвала даўняе сяброўства. Прыехаўшы аднойчы ў Брэст, Лубкіўскі тут жа паведаміў: «Дорогий Генадзь, перші слова, які ми почули в Бресті по телевізору, — це були слова, сказані твоею рідною мовою». А на адзін з юбілеяў Бураўкіна даслаў тэлеграму: «Счастлив, что твой день рождения совпадает с праздником чествования великого Каменяра, под солнцем которого мы живем и братаемся» (размова пра класіка ўкраінскай літаратуры Івана Франко, якога пасля напісання верша «Каменяры» пачалі называць гэтаксама).

І гэта не было чымсьці незвычайным — павага і любоў гэтага літаратурнага пакалення не толькі да свайго, але і да суседскага, пра што сведчаць шматлікія аўтографы на кнігах, у якіх дагэтуль гучаць рэхам шчырыя прызнанні.

«Вірність побратимства»

Нельга не ўспомніць і Дзмітра Паўлычку. Генадзь Бураўкін пісаў у артыкуле да 75-гадовага юбілею гэтага бадай што самага знакамітага сучаснага ўкраінскага паэта: «Я памятаю яго маладым — усмешлівага, з разумнымі, уважлівымі вачамі, надзвычай тэмпераментнага і абаяльнага, улюбёнца дзяўчат і душу сяброўскіх застолляў... Памятаю, як была ўражана мая маці, калі я сказаў ёй, што верш яе любімай «народнай» песні «Два колеры», якую яна спявае заўсёды па-ўкраінску, напісаў мой добры сябра Дзмітро Паўлычка. «Сынок, ды што ты кажаш? — гукнула яна. — Гэта ж так праўдзіва ўсё і прыгожа! Як за ўсіх нас сказаў...»

Зрэшты, такое паважлівае стаўленне да славутага паэта было, вядома, не толькі ў Бураўкіна і ягонай маці — гэтаксама ўспрымалі яго і першыя асобы Украіны. Генадзь Мікалаевіч пераказаў мне аднойчы аповед Дзмітра Паўлычкі пра тое, як украінскі прэзідэнт Леанід Кучма ўзнагародзіў яго зоркай Героя.

Гэта было якраз на 75-гадовы юбілей. Прэзідэнт, запрасіўшы паэта ў рэзідэнцыю, паведаміў, што падпісаў указ аб прысваенні яму звання Героя Украіны. «Ты, маўляў, будзеш здзіўлены, але я не такі дурны, як вы ўсе ўяўляеце, — прыкладна так казаў кіраўнік Украіны. — Я ведаю, што ты ў апазіцыі. Але ты быў і будзеш, а Кучма быў прэзідэнтам, потым — не будзе. Быў Краўчук прэзідэнтам — быў Паўлычка. Быў Кучма — быў Паўлычка. Будзе нехта іншы пасля Кучмы — Паўлычка ўсё роўна будзе. Калі будзе прэзідэнт горшы за Кучму, тады той час, калі я быў прэзідэнтам, будуць прыгадваць па-добраму. Будзе лепшы — аплююць тыя часы, калі Кучма быў прэзідэнтам. Але хто-небудзь, можа, потым прыгадае, што быў такі ўказ аб узнагароджанні Паўлычкі, пад якім будзе стаяць прозвішча Кучмы. І тады скажуць: «А не такі ўжо дурны быў гэты Кучма!»

«Магутная зямля»

І нават у маі 2014 года, у сваю апошнюю вясну, Генадзь Мікалаевіч па-ранейшаму цікавіўся, чым жыве братняя краіна, бо якраз тады разгортваліся драматычныя крымскія падзеі. Нават паміраючы, ён усё адно думкамі быў там. І калі ў госці завіталі паэты Уладзімір Някляеў і Міхась Скобла, якія толькі што вярнуліся з Кіева, Бураўкін найперш пытаўся пра «нэньку-Украіну» і пра далёкіх украінскіх сяброў. У адказ Скобла распавёў пра Шаўчэнкаўскае свята паэзіі:

— Столькі там было народу — здавалася, уся Украіна з’ехалася на 200-годдзе Шаўчэнкі. Мора сцягоў, і блакітна-жоўтых, і чорна-чырвоных. Украіна дыхае такою свабодаю! Ніхто яе не пераможа...

— Дай Бог, дай Бог... — паўтарыў Бураўкін.

А Някляеў з захапленнем гаварыў, якая вялікая і прыгожая ўкраінская зямля:

— Гэтыя бясконцыя стэпы з пагоркамі...

— Цвіце? — пытаўся Бураўкін.

— Буяе! Зеляніна такая...

— Сакавітая, — падказваў Бураўкін.

— Сакавітая. Прыгожа вельмі і моцна. Моцная зямля.

— Магутная-магутная, — ахвотна згаджаўся Генадзь Мікалаевіч.

«Украінскі зяць»

Аднак з чаго пачаліся бураўкінскія любоў і захапленне ўкраінскай паэзіяй? Можа, яно хаваецца ў тым ліку ў сардэчнай прыхільнасці да чаркаскай дзяўчыны Юліі Жадан, якая і стала жонкай паэта?

Паходжаннем яна з Украіны і ў дзяцінстве жыла ў бабулі Васілісы Аляксееўны ва Умані. У Беларусь сям’я пераехала пасля вайны. Тады Юлія Якаўлеўна ўпершыню і пачула беларускую мову.

А пазнаёміліся яны падчас вучобы ва ўніверсітэце. Бураўкін, адразу звярнуўшы ўвагу на прыгажуню з русаю касой, прысвячаў ёй вершы.

Яе прыгажосцю захапляліся не толькі беларускія паэты, але І ўкраінскія, якія жартам называлі яе «гуманісткай» (з-за Умані, дзе яна нарадзілася), а Бураўкіна — украінскім зяцем. Таму сведчаннем, напрыклад, аўтографы знакамітага паэта Івана Драча: «Дорогому Генадзю Буравкіну, славному білоруському поетові, українському зятю (з привітом Юлі!). З любов’ю. Іван Драч. 14.12.2005. Київ».

Праўда, яшчэ доўга потым, амаль палову жыцця, яна сніла родную Умань і бабулін дом. Калі ж гэтай зімой распачалася так званая расійская ваенная «спецаперацыя», яна штодня зранку да ночы глядзела ўкраінскія навіны. Глядзела і плакала. І зноў, як у дзяцінстве, стала размаўляць па-ўкраінску.

— Гэта шок і адчай, і боль за Украіну, і боль за Беларусь, — гаворыць Юлія Якаўлеўна кожнага разу, калі тэлефаную ёй, і на пытанне, што зрабіў бы ў гэтыя дні Бураўкін, адказвае: — Адно ведаю дакладна: Генадзь не стаў бы маўчаць. І таму, што любіў Украіну, і таму, што жывыя некаторыя з яго ўкраінскіх сяброў. Але найперш таму, што вайна — тая яшчэ, мінулая сусветная, пастаянна жыла ў яго памяці. Яна не толькі прайшла праз ягоную творчасць — яна была ў ягоным лёсе. Генадзь з уласнага досведу ведаў, які гэта жах і боль — вайна.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларусы свету

У Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga

Музычныя выступы, кінапаказы, спектаклі, выстава, майстэрня — з 9 па 11 верасня ў Мюнхене зладзяць фестываль...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Доме-музеі I з'езда РСДРП здарыўся пажар

У Мінску ў Доме-музеі I з’езда РСДРП здарыўся пажар. Паводле звестак МНС, узгаранне адбылося ўвечары 16 ніўня. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

Апошнія навіны

    Культура Беларусы свету
    У Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga
    Грамадства
    У Доме-музеі I з'езда РСДРП здарыўся пажар
    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM