На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

Burning Man — штогадовая падзея, якая праходзіць у пустыні Блэк-Рок у Невадзе. Падзея пачынаецца ў апошні панядзелак жніўня ў 00:01 і доўжыцца восем дзён. У гэтым годзе на фестывалі будзе і беларускі лагер. Пра гэта паведаміў прадпрымальнік Валер Астрынскі, адзін з арганізатараў беларускай пляцоўкі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Prajekt lahiera Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

«Адважыліся, нарэшце, прывесці беларускі кэмп на Burng Man у гэтым годзе. Будзе наша пляцоўка называцца MARA і сабралася ў нас ужо 35 беларусаў, нажаль больш прыняць не можам, бо звычайна, першы раз выдзяляецца самы малы кавалак пустыні 30×30 мэтраў...», — напісаў Валер Астрынскі.

Prajekt lahiera Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

У лагеры будзе сапраўдная лазня і фудтрак з дранікамі — яго зробяць з амерыканскага жоўтага аўтобуса.

«Вельмі класныя беларусікі сабраліся ў нашым кэмпе і мы пачалі ствараць нашу утопію заснаваную на эмпатыі, свабодзе і адказнасці. Дарэчы завялі інсту і можа нават там будзе нейкі кантэнт з’яўляцца, таму запрашаю далучацца да нашай МАРЫ», — адзначыў прадпрымальнік.

Prajekt lahiera
Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook

Burning Man не падобны ні на адзін фестываляў свету. Гэта маштабнае фантастычнае мерапрыемства, падчас якога кожны год у пустыні Невады ўдзельнікі і арганізатары будуюць сапраўдны намётавы горад.

Часовае «паселішча» плошчай некалькі гектараў будуюць паўкругам. У яго ёсць абавязковая інфраструктура з вуліцамі, дзясяткамі танцполаў, арт-аб’ектамі і інсталяцыямі нерэальных формаў.