Сяргей Жадан (Сергій Жадан), украінскі пісьменнік, піша вершы, прозу, перакладае іншых пісьменнікаў, у прыватнасці беларускіх.
— Магу гаварыць толькі пра беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, бо стасуюся ў асноўным з імі. Мне здаецца, маладыя беларускія мастакі надзвычай драйвовыя, адкрытыя і пазітыўныя, хоць і не заўсёды ўпэўненыя ў сабе. Зрэшты, як і ўкраінскія.
У 1994 годзе на фестывалі ў Наваполацку вельмі цікава было пазнаёміцца з актуальнай беларускай літаратурай.
У сённяшняй беларускай паэзіі мне імпануе спроба фарсіраваць пэўную моўную і эстэтычную пустэчу, якую аўтары, відавочна, адчуваюць. Нешта падобнае, зрэшты, адбывалася і адбываецца ва Украіне — калі многім аўтарам здаецца, што яны пачынаюць з нуля. І хоць насамрэч гэта не так і за імі ўсімі стаіць даволі цікавая і глыбокая традыцыя, усё роўна гэтае жаданне пачынаць усё з чыстага ліста надае тэксту асаблівую энергетыку, якая можа ўспрымацца, вядома, крыху скептычна, а можа сапраўды захапляць. Мяне, скажам, захапляе.
Найбольш цікавяць эстэтычныя і стылістычныя пошукі вашай маладой літаратуры. У чымсьці гэта падобна да таго, што адбываецца ў нас, у чымсьці — зусім не падобна. Але ўсё роўна вельмі цікава.
Мы з вамі вельмі падобныя, мне здаецца, у нас агульныя праблемы, агульныя перашкоды, агульны досвед, і агульная, спадзяюся, светлая будучыня.
Шоку нічога не выклікае — станоўчыя рэчы хутчэй прыемна здзіўляюць, адмоўныя — ужо не здзіўляюць. Ці ёсць нешта, чаго няма ў нашай краіне? Шчыра кажучы, не гатовы адказаць: мне здаецца, мы вельмі падобныя (у разумных межах, вядома).
Вяртацца хочацца ў беларускую народную рэспубліку Мроя.