#BYCOVID19: новая валанцёрская кампанія па змаганні з каранавірусам

Пра старт новай кампаніі, якая аб’ядноўвае валанцёраў па ўсёй краіне, паведаміў Андрэй Стрыжак – адзін з каардынатараў.


92574412_3102626016456282_8189023107432841216_o.jpg

«Тры асноўныя валанцёрскія ініцыятывы па COVID19 - каманда Ткачова, каманда Стрыжака, Мінскі хакерспейс і дабрачынная медыаплатформа ІМЕНА, перад агульнай пагрозай, аб'ядноўваюць свае намаганні ў забеспячэнні нашых медыкаў самым неабходным і аб'яўляюць пра старт кампаніі #BYCOVID19.

Мы стараемся выкарыстоўваць моцныя бакі адзін аднаго для таго, каб дасягнуць мэты нашай агульнай кампаніі - абарона нашых лекараў.

Мы супрацоўнічаем з бізнэсам і актыўнымі грамадзянамі, якія гатовыя ўключацца ў барацьбу з каранавірусам. Важным партнёрам кампаніі стала платформа MolaMola, на якой мы збіраем грошы на дапамогу ўрачам.

Сёння наша агульная бяспека ва ўмовах віруснай пагрозы ў нашых уласных руках. Дзякуй усім за падтрымку! Працуем далей!

Патрэбна дапамога ці хочаш прапанаваць дапамогу, ідзі па спасылцы» – напісаў Андрэй Стрыжак. 


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!