Кампанія Lenovo, якая ўжо здабыла першае месца ў свеце на рынку ПК, сёння шпарка пашыраецца і ў іншых сегментах, сярод якіх асобная ўвага надаецца планшэтам і смартфонам. Вывад на беларускі рынак лінейкі шматрэжымных прадуктаў Yoga стане яшчэ адным крокам у дасягненні глабальнага лідарства кампаніі.
Планшэты, смартфоны і персанальныя камп’ютары – усе гэтыя гаджэты цяпер трэба аб’ядноўваць у адзін глабальны рынак «разумных прыладаў з выхадам у сеціва» – Smart Connected Device, ці ПК+. Апошнія дадзеныя пацвярджаюць, што сёння Lenovo валодае 7,4% долі сусветнага рынку Smart Connected Device. Такім чынам, кампанія ёсць трэцім у свеце пастаўшчыком на гэтым рынку.
Як адзначыў Вейцзян Чжоў, кіраўнік прадстаўніцтва Lenovo ва Украіне, для таго каб быць лідарам рынку ў эпоху ПК+ і заняць першае месца на рынку Smart Connected Device, Lenovo робіць важныя акцэнты на вытворчасці шматрэжымных ноўтбукаў, смартфонаў і планшэтаў, і яны ўжо лічацца канкурэнтаздольнымі на сусветным рынку. У 2014 годзе Lenovo прэзентуе на рынку Беларусі новыя прадукты, шматрэжымныя гаджэты серыі Yoga: планшэт Yoga Tablet, ультрабук Yoga 2 Pro і двухрэжымны ноўтбук Flex.
Іх прэзентацыя адбылася ў Мінску ў пачатку красавіка ў бела-чырвоным карпаратыўным аздабленні кампаніі. Цікава, як беларусы паставяцца да кампаніі з колерамі беларускага арнаменту? Дарэчы, фестываль беларускамоўнай камунікацыі рэкламы Ad.nak! пройдзе ў гэтым годзе ўжо ў пяты раз.
Тэгі: Кітай