• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.10.2016 | Адукацыя

Беларусам прапануюць бясплатна вывучыць польскую мову анлайн

Цяпер беларусы могуць самі бясплатна вывучыць мову краіны-суседкі. Другі год запар у інтэрнэце працуе платформа polskijazyk.pl, якая дазваляе самастойна вучыцца і адначасова бліжэй знаёміцца з гісторыяй і культурай Польшчы. Гэтай восенню ўнікальная платформа істотна абнавілася.

Курсы польскай мовы Курсы польского языка
Новай магчымасцю, якая з’явілася зараз, стала мабільная версія. Цяпер вывучаць мову зручна на любой прыладзе, незалежна ад памеру экрана. Неўзабаве абновяцца і самі курсы – польскую можна будзе вывучаць на ўзроўні B2 (упэўнены карыстальнік) – максімальна магчымым пры самастойным вывучэнні.

Зручнасць платформы ацанілі ўжо карыстальнікі з Беларусі, Украіны і Расіі. За першы год працы тут зарэгістравалася больш за 27 тыс. чалавек. Каля 60% карыстальнікаў вяртаюцца і працягваюць вучыцца. А ўкраінскія карыстальнікі нават дамагліся таго, каб распрацоўшчыкі пераклалі платформу на іх родную мову!

Над метадычнай часткай працавалі вядучыя спецыялісты-філолагі адной з варшаўскіх моўных школ з вопытам навучання мове замежнікаў. Карыстальнікі, пачынаючы з асноў – ўзроўню А1, могуць дайсці да B1 і B2, пры якіх могуць здаваць у Польшчы афіцыйны моўнай экзамен і атрымаць сертыфікат.

Кожны з узроўняў складаецца з тэматычных урокаў, у якіх выкарыстоўваецца 12 розных відаў інтэрактыўных заданняў і практыкаванняў. Карыстальнікі могуць праслухаць больш за 1000 аўдыёфайлаў, запісаных прафесійнымі дыктарамі. Граматычныя табліцы можна захоўваць сабе на камп’ютар, раздрукоўваць і выкарыстоўваць асобна ад платформы.

На думку аўтараў праекта, фонду “Акно на Усход” з Беластока, моўная платформа дапаможа жыхарам суседніх з Польшчай краін, у тым ліку жыхарам Беларусі, не толькі эфектыўна асвоіць мову краіны-суседкі, але і пазнаёміцца ​​з польскай культурай. Таксама яна будзе карысная маладым людзям, якія збіраюцца вучыцца або працаваць у Польшчы. Выкарыстоўваць яе ў якасці дадатковага інструмента могуць і моўныя школы, рэпетытары, выкладчыкі – матэрыялы сайта можна капіяваць сабе на прылады.

Платформа распрацавана фондам “Акно на Усход” у рамках конкурсу МЗС Польшчы “Супрацоўніцтва ў галіне публічнай дыпламатыі-2016”.

Аб праекце

Платформа polskijazyk.pl – комплексны бясплатны інструмент для вывучэння польскай мовы, створаны для маладых людзей з Беларусі, Украіны, Расіі і ўсіх, для каго адной з асноўных моваў з’яўляецца руская.

Мэта платформы – папулярызаваць польскую мову і культуру. Платформа дае магчымасць бясплатна вывучаць польскую мову анлайн на узроўнях ад А1 (пачатковец) да B2 (вышэй сярэдняга). Курсы распрацавала адна з вядучых польскіх фірмаў з шматгадовым вопытам навучання замежнікаў польскай мове. Былі ўзятыя пад увагу патрабаванні, якія ставяцца пры падрыхтоўцы замежнікаў для атрымання моўнага сертыфіката аб веданні польскай мовы.

Платформа polskijazyk.pl – першы і ўнікальны ў сваім родзе інструмент, які дае магчымасць бясплатна і дыстанцыйна вывучаць польскую. Раней падобных інструментаў не існавала.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип