“Беларускаму кнігазбору” 20 гадоў!

bk

12 траўня ў Цэнтральнай бібліятэцы НАНБ (Мінск, вул. Сурганава, 15)  адбудзецца творчая вечарына, прымеркаваная да выхаду 80 тома кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор” (Ніна Мацяш “Выбраныя творы”) і 20-годдзя МГА “Белкнігазбор”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел Кастусь Цвірка, Георгій Кісялёў, Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Міхась Скобла ды інш.

Пачатак а 16-й гадзіне.