“Беларуская вясна” скончылася ва Ўкраіне

logo_bel_vjasna

Фэст сучаснай беларускай культуры “Беларуская вясна” завяршыўся 18 траўня ва Ўкраіне. Цягам яго адбылася выстава твораў мастака Алеся Пушкіна, прайшлі дзьве аўтарскія вечарыны пісьменьніка Ўладзімера Арлова, маладыя літаратары паўдзельнічалі ў супольным з украінскімі конкурсе мастацтва чытаньня вершаў (гэтак званы слэм) і круглых сталах па надзённых праблемах беларускай культуры. Былі наладжаныя і шматлікія вулічныя акцыі ў падтрымку вольнага слова ў Беларусі. Пра вынікі фэсту гутарым зь ягонай куратаркай Марыяй Мартысевіч.

Гэта быў ужо трэці падобны фэст ва Ўкраіне. Ягоная мэта — прапаганда непадцэнзурнай беларускай культуры. Самай уражлівай і прыгожай акцыяй фэсту быў, лічыць Марыя Мартысевіч, паэтычны слэм, хоць беларусы яго і прайгралі ўкраінцам. Ён прайшоў на беразе Дняпра пры вялікай колькасьці слухачоў.

“Было вельмі весела. Усё гэта адбывалася на Андрэеўскім спуску на адкрытай пляцоўцы. Калі ты стаяў там, ты бачыў панараму гораду. Усё было вельмі таямніча і фаерычна”.

Сёлета так атрымалася, што адначасова ва Ўкраіне праходзіў і міжнародны літаратурны фэст “Кіеўскія лаўры” і арганізатары прапанавалі паўдзельнічаць у ім таксама маладым беларускім творцам, кажа Марыя Мартысевіч. Тэкст цалкам.

Сёлета фэст “Беларуская вясна” праходзіў пры падтрымццы камапаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: