Супольнасць “Нашыя дзеткі” (www.dzietki.by), гурток “Праменьчык” і тэатр “Жывое Слова” ласкава запрашаюць Вас і Вашых дзетак на БЕЛАРУСКУЮ ЯЛІНКУ!
27 снежня (субота) у 13:00 ў Палацы дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41 (корпус Б, 2 паверх, уваход з боку возера), праезд ад ст.м. Плошча Перамогі аўтобусам №142.
Гэта нашая юбілейная, пятая, ялінка! І мы рыхтуем Казку, плануем Цуды…
Ад гасцей чакаем:
1. папярэдняга самазапісу (на форуме www.dzietki.by альбо на E-mail: n.dzietki@yahoo.com),
2. святочнага настрою і карнавальных строяў у дзіцяей і дарослых!
Шаноўныя дарослыя! Падрыхтуйце, калі ласка, для дзіцяці падарунак у непразрыстай абгортцы і падпішыце яго вялікімі літарамі.
Дадатковая інфармацыя:
skype: kryscina, ICQ: 353 181 833 (пажадана ў непрацоўны час);
skype: mazurava.