• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.07.2016 | Гісторыя

Беларускі бацька «Кодака»

Пра паўстанца і аўтара прататыпа знакамітай фотастужкі

kodar

У 1828 годзе ў маёнтку Мацы, што за 15 кіламетраў ад Кобрына і за адзін кіламетр ад тых мясцін, дзе жыву я, нарадзіўся Уладзіслаў Малахоўскі. На той час у Мацах жыло каля 300 жыхароў. Малахоўскія былі ўласнікамі 415 дзесяцін зямлі. Зусім блізка была вёска Стрыгава — цэнтр воласці. Там былі праваслаўная царква, валасное ўпраўленне, народнае вучылішча, школа, хлебны магазін, карчма і бровар.

Пасля хатняга навучання Уладзіслаў Малахоўскі набываў веды ў Свіслацкай гімназіі, затым у Пецярбургскім інстытуце шляхоў зносін. Менавіта ў Пецярбургу яго апанавалі ідэі свабоды і дэмакратыі і менавіта там ён пазнаёміўся з Кастусём Каліноўскім.

Калі ў 1862 годзе К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанцаў, Малахоўскі прыклаў шмат намаганняў, каб ператварыць гэтае выступленне ва ўсерасійскае сялянскае паўстанне за зямлю і волю. На гэты час Ул. Малахоўскі займаў пасаду начальніка паўстанцаў Вільні. І на яго плечы легла цяжкая адказнасць за вырашэнне лёсаў тых, каго паўстанцы лічылі найбольш вінаватымі перад народам. Зразумела, такая “зачыстка” выклікала бязлітасную жорсткасць з боку ўлады.

Малахоўскі разумеў, што яму далей у Вільні заставацца небяспечна, таму ў жніўні 1863 года адправіўся за мяжу, у Кёнігсберг, дзе стаў прадстаўніком К.Каліноўскага, займаючыся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. Пасля разгрому паўстання яму ўдалося (відаць, за вялікія грошы) пазбегнуць арышту. І, атрымаўшы англійскі пашпарт, ён выехаў у Лондан. Тады яму было 36 гадоў.

У Лондане былы беларускі паўстанец стварыў уласную фірму, і ўжо праз пяць гадоў яе ведала ўся Еўропа. А займаўся наш зямляк фотасправай. Інжынер Малахоўскі значна ўдасканаліў працэс фатаграфавання. Фотапласцінкі ён замяніў на плёнку, пакрытую бромсерабром. Ягонае адкрыццё выклікала пераварот у сусветнай фотасправе. Гэта быў 1878 год.

Уладзіслаў Малахоўскі стаў выязджаць у розныя краіны, прапаноўваючы свае адкрыццё. Не абмінуў ён і Расію. Калі ў Маскве ў 1882 годзе праходзіла Усерасійская выстава, Малахоўскага нават узнагародзілі медалём. Невядома, ці прыязджаў гэты чалавек на сваю малую радзіму – Кобрыншчыну. У маёнтку, напэўна, яшчэ жылі бацькі або нехта з родзічаў…

Але разам са славай заўсёды ідзе зайздрасць. Знайшліся тыя, хто яго “падставіў”. Пачаліся судовыя працэсы. Віну яго не даказалі. Але маральная рана ў душы засталася. І як вынік — у 1900 годзе ў Жэневе Малахоўскі скончыў жыццё самагубствам. Там і пахаваны.

А цяпер наконт “Кодака”. Знакамітай на ўвесь свет фірмы магло і не быць, калі б гэтую касету не прыдумаў наш зямляк — літвін з-пад Кобрына Уладзіслаў Малахоўскі (з англійскім пашпартам на імя Леона Варнеркі). Што ж засталося ад маёнтка Мацы пад Кобрынам?

Нажаль, нічога. Нават каменя з падмурка. І прозвішча такога няма ў мясцовым тэлефонным даведніку. І надмагілля на могілках няма з прозвішчам Малахоўскі.

Ніна Марчук, istpravda.ru

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип