Беларускі Калегіюм аб’яўляе набор на 2018/2019 навучальны год. Дэлайн – 27 кастрычніка!

25.10.2018 Адукацыя

akud

Беларускі Калегіюм прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

Філасофія / літаратура: У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”.

Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове семінар Ігара Бабкова “Гісторыя беларускай думкі”.

Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове семінар Ірыны Дубянецкай “Культурныя коды цывілізацыі Захаду”.

Культурная аналітыка: У аснове семінар-практыкум Максіма Жбанкова “Вербальны дызайн культурнага тэксту”.

Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК – вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне бясплатнае.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету і даслаць уласныя тэксты (для накірункаў “Філасофія/літаратура” і “Культурная аналітыка”).

Пачатак заняткаў з лістапада 2018 г.

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 г. Уключна.

Падрабязна пра паступленне і навучанне: https://belcollegium.org/application/.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.org ці на facebook.com.

Паводле арганізатараў