Беларускія філосафы ў пошуках прасторы

16.06.2010 У краіне

Інтэрнэт-рэсурс "Беларуская філасофская прастора”

10 чэрвеня ў галерэі “Ў” адбылася відэапрэзентацыя інтэрнэт-рэсурсуБеларуская філасофская прастора”. На фоне філасофскіх праектаў, што з пераменным поспехам функцыянуюць у байнэце, нараджэнне чарговага выклікала ў публікі жывую цікавасць. Прафесіяналы і аматары філасофскай сферы на працягу вечара займаліся тым, што параўноўвалі новы праект з ужо вядомымі, гадалі, ці выйдзе калі-небудзь беларуская філасофія з кулуараў, шукалі патаемны сэнс у падабенстве адрасоў філасофскага парталу ды інтэрнэт-крамы і раздавалі бясплатныя парады арганізатарам сайту.

Тэкст цалкам.