Гістарычная канферэнцыя “Палякі і беларусы, наша супольная гісторыя – міжваеннае дваццацігоддзе” распачнецца 12 чэрвеня ў Гародні.
Войцэх Шэўчак, арганізатар канферэнцыі:
“На канферэнцыі, якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне Polska Macierz Szkolna, мы толькі пачнем размаўляць на складаную тэму гісторыі міжваеннага перыяду.
Будуць прадстаўленыя пункты погляду польскіх і беларускіх гісторыкаў, але дыскутаваць пакуль не хочам. Ведаеце, тэма гэтая вельмі балючая, і мы б хацелі, каб на канферэнцыі было як найбольш ведаў, і як найменьш эмоцый.
Каб не высвятляць, чыя тут радзіма, а даць магчымасць спецыялістам выступіць з дакладамі, абмяняцца думкамі. Тэкст цалкам.