Навінкі і класіку беларускай літаратуры цяпер можна спампаваць на папулярным расійскім сайце litres.ru – паведамляе kniharnia.by.
Электронныя кнігі Алеся Адамовіча, Вячаслава Адамчыка, Людмілы Рублеўскай, Валянціна Акудовіча, Уладзіслава Ахроменкі, Сяргея Дубаўца, Валерыя Гапеева, Алеся Аркуша, Андруся Горвата, Ксеніі Шталенковай, Зараславы Камінскай ды іншых аўтараў ужо даступныя для набыцця.
Беларуская літаратура выходзіць на новы прастор, што не можа нас не цешыць.