У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава фотаздымкаў часоў Першай сусветнай вайны з прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава.
Жанчыны з Пінска
Паводле задумы аўтара праекта Уладзіміра Багданава, выстава прысвечана не столькі ваеннаму аспекту: на фотаздымках – мясцовае насельніцтва, сялянскі побыт, непаўторныя беларускія краявіды.
Рыбакі ля возера Нарач
Беспрытульнік пад Паставамі
Люлька ў хаце Юрка Дубінкі ў Зарэчцы
У вёсцы Круплі
Ідуць на хрэсьбіны
Хлопчык у вёсцы Бародзіна
Жыхары Баранавіцкага раёну аднаўляюць працу пашкоджанага ветрака
Прачкі на возеры Свір
Ля касцёлу ў Старых Васілішках
Рыбакі рамантуюць сеці
Сям’я ўцекачоў
Шабат у Іванава
Сялянкі Мядзельшчыны
Значна больш фотаздымкаў тых часоў можна пабачыць на выставе, якая працуе штодня ад 11.00 да 19.00 (Мінск, вул. К.Маркса, 12).