• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.03.2016 | Свой погляд

“Беларусы – не славяне”

Усе мы ведаем тэорыю балцкага паходжання беларусаў. Паводле яе, вырашальную ролю ў фарміраванні беларускага этнасу адыграў балцкі субстрат. Затым, паводле афіцыйнай гістарыяграфіі, у другой палове 1-га тысячагоддзя нашай эры тэрыторыя Беларусі была заселена славянамі. Але ўсе дадзеныя (археалогія, мовазнаўства, этнаграфія) указваюць на тое, што, па ўсёй верагоднасці, НІЯКОЙ МІГРАЦЫІ СЛАВЯНАЎ НА ТЭРЫТОРЫЮ БЕЛАРУСІ НЕ БЫЛО. У прыватнасці, яна не насіла масавы характар.

Карта генетычнай адлеглсці беларусаў (генетычны ландшафт па гаплагрупам Y-храмасомы)

Вядомы беларускі вучоны-антраполаг, доктар біялагічных навук А.І. Мікуліч у кнізе «Беларусы в генетическом пространстве. Антропология этноса» піша, што «папуляцыя карэнных жыхароў Беларусі вядзе свой радавод бесперапынна не менш як 130-140 пакаленняў, гэта азначае – самае пазней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да нашай эры». Што на дзве тысячы гадоў старэй за час нараджэння «этнасу славян».
Антрапалагічная і культурная нязменнасць беларусаў на працягу як мінімум 3500 гадоў азначае наступнае.
Па-першае, беларусы – ніякія не славяне, а значна старэйшыя за славянаў і з’яўляюцца адным з самых старажытных індаеўрапейскіх этнасаў у Еўропе.
Па-другое, беларусы ня сфарміраваліся ў выніку масавай міграцыі да нас нейкіх немаведама адкуль “славян”: ніякіх слядоў такой міграцыі ні «славян», ні якога-небудзь іншага племя навука не знаходзіць.

Параўноўваючы генетычную адлегласць беларусаў па гаплагрупам Y-храмасомы з археалагічнай картай Еўропы III-IV стст. н.э., можна прыйсці да высновы, што аснову беларускага этнасу склалі балцкія плямёны Штрыхаванай керамікі і Днепра-дзвінскай культуры :

Цяпер зірнем на карту генетычнай адлегласці беларусаў:

Сумяшчэнне карты генетычнай блізасці беларусаў з арэалам балцкіх плямён III-IV стст. н.э. (выдзелена сінім колерам):

Як бачым, генетычная блізкасць беларусаў цалкам супадае з балцкімі археалагічнымі культурамі жалезнага веку. Апроч таго, найбольш генетычна блізкімі да беларусаў з’яўляецца насельніцтва з ўсходу Польшчы і захаду Расійскай Федэрацыі. Гэта лагічна, бо ў сярэднявеччы на ўсходзе Польшчы жыліі балцкія плямёны Мазураў, часткова Прусаў і Яцвягаў. Захад Расіі засяляла племя Голядзь. Усе яны былі блізкія генетычна да Крывічоў, Радзімічаў, Яцвягаў і Літвы (карта).

А вось Палешукі, як паказалі генетычныя дадзеныя, усёж-такі больш украінцы чым беларусы:

Карта генетычнай адлегласці беларусаў Палесся (генетычны ландшафт па гаплагрупам Y-храмасомы).

Карта генетычнай адлегласці ўкраінцаў (генетычны ландшафт па гаплагрупам Y-храмасомы).

Увогуле, складваецца такое ўражанне, што ўкраінцы (і палешукі ў тым ліку) – адзіны т.н. “усходнеславянскі народ”, які мае славянскае паходжанне. Для гэтага дастаткова зірнуць на карту славянскіх тэрыторый у 6 ст.н.э.:

Што мы маем пра тэрыторыю еўрапейскай Расіі? Відавочна адно: ядро расійскай дзяржаўнасці (Маскоўскае царства) сфарміравалася вакол балцкага племені голядзь, аднак на сённяшні дзень у сваёй масе тут значна пераважае фіна-вугорскі этнас. Параўнайце карту археалагічных культур Еўропы 3-4 ст. н.э. (гл. вышэй) з картай генетычнай блізкасці расіянаў поўначы:


і з картай адлегласці народаў карэлаў, вепсаў, іжоры:


…і комі прылужскіх:

А вось так выяглядае генетычная карта адлегласці жмудзінаў (суч. літоўцаў):


Як бачна, жмудзіны генетычна вельмі далёка да беларусаў (можа таму тэрыторыю Жмудзі ў сярэднявеччы была для Літвы (беларусаў) разменнай манетай пры тэрытарыяльных прэтэнзіях з Ордэнам?).

Генетычная карта блізкасці палякаў:

Карта Чэхаў:

Славакаў:

Эстонцаў:

Фінаў:

Латышоў:

——————————————————————————

З усяго вышэйсказанага можна зрабіць наступныя вывады:

1) беларусы – гэта балты-аўтахтоны, якія жывуць на сваёй тэрыторыі як мінімум 3,5 тыс. гадоў (дзеля інтарэсу раю пачытаць тут).

2) славянізацыя беларусаў (у першую чаргу крывічоў) пачалася ў момант фарміравання Полацкага княства ў выніку траплення пад сферу ўплыва Кіеўскага княства (п-д т.н. “Кіеўскай Русі”). “Руская мова”, як мова князя і царквы, хутка стала моваю прагрэсіўнай часткі насельніцтва і гараджан (Гародня, Наваградак і Ваўкавыск – у тым ліку). Адначасова па падобнаму сцэнару адбываецца славянізацыя захаду этнічнай тэрыторыі суч. Расіі, у прыватнасці голядзі (11-12 ст.). Аднак асноўная частка насельніцтва (сяляне) дагэтуль размаўлялі на балцкіх дыялектах.

3) наступны і канчатковы перыяд славянізацыі беларусаў адбываўся ў 13-16 ст., у часы ВКЛ. “Руская мова”, стаўшы дзяржаўнаю моваю Літоўскага княства, пачынае набываць свае адметныя фанетычныя асаблівасці, змешваючыся з моваю балтаў (т. н. “літоўская”, або “старабеларуская мова”). Захад Беларусі, які да к. 15 – пач. 16 ст. яшчэ заставаўся “неславянскім”, пасля прыняцця хрысціянства па каталіцкаму абраду (“хрышчэнне Літвы”) паступова становіцца славянамоўным. Канчаткова арэалы балцкай мовы знікаюць тут толькі ў пач. ХХ ст.

4) “усходнеславянскае адзінства” – міф, прыдуманы Расіяй дзеля апраўдання сваёй экспансіі на землі Беларусі і Украіны (даследчыкамі ўжо даўно заўважана, што “Повесть временных лет”, якая, як вядома, расказвае ўзнікненні і рассяленні славянаў, не захавалася ў арыгінале, з’яўляецца фальсіфікатам 18 ст.). Парадаксальна тое, што назву “Русь” і “Расія”, нашая ўсходняя суседка запазычыла ў Кіеўскай Русі. Больш падрабязна пра згаданы момант напісана ў гэтым артыкуле.

5) адносна блізкая генетычная блізкасць т.н. славянскіх народаў тлумачыцца не столькі мудрагелістай і нелагічнай тэорыяй міграцыі славянскіх плямёнаў у канцы жалезнага веку, колькі гістарычна сфарміраванай на гэтай тэрыторыі супольнасцю ў бронзавым веку – лужыцкай культурай.

supron-licvin.livejournal.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM