Белая птушка змрочным наваполацкім днём

d0b3d196d0bcd0bdd0b0d0b7d196d18f-1

Суполка “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” арганізавала дзве сустрэчы з вядомым беларускім бардам Таццянай Беланогай 21 кастрычніка. Першая сустрэча праходзіла ў гарадской гімназіі № 2, другая – у бібліятэцы імя Я. Коласа.

Падчас сустрэчаў Таццяна Беланогая выконвала песні са сваіх альбомаў “Дзьвюхкроп’е”, “Пабачыць сьвет”, “Там, дзе мы” на ўласныя вершы, вершы Марыі Беланогай, Яўгеніі Янішчыц. Яна апавядала пра свой шлях да творчасці, беларускай мовы, культуры, пра свае вандроўкі і канцэрты па Беларусі і шматлікіх краінах свету, розніцу ва ўспрыманні спеваў рознымі народамі, іх стаўленне да адзіноты. І са школьнікамі, і са студэнцкай моладдзю, што пераважна прыйшла на сустрэчу ў бібліятэку, выканаўца арганізавала гульню ў асацыяцыі. Аўтары найлепшых асацыяцый на тэмы Беларусі, роднага краю атрымалі ў падарунак ад выканаўцы і ТБМ дыскі, паштоўкі.

Сапраўды, Таццяна Беланогая сваёй шчырасцю і ўсмешкай расквеціла шэры дажджлівы дзень.

d0b3d196d0bcd0bdd0b0d0b7d196d18f-4

d0b3d196d0bcd0bdd0b0d0b7d196d18f-3

d0b1d196d0b1d0bbd196d18fd182d18dd0bad0b0-3

Тэгі: