“Белая яблыня грому” вырасце ў Вільні

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ладзяць прэзентацыю новага праекта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” ў Вільні.

jablynia_hromu_u_vilni

17 красавіка шанец адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага атрымаюць жыхары Вільні. Слухачы Беларусі ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтым праектам падчас канцэрта-прэзентацыі ў Мінску 23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры.

Унікальны і наватарскі праект з 12 песняў на словы хрэстаматыйных беларускіх паэтаў стане не адзіным падарункам лёсу прыхільнікам творчасці Лявона Вольскага.

Пасля кароткага антракту слухачоў чакаюць сюрпрызы. Выкананне Вольскім песняў новых і тых, што даўно ўжо сталі хітамі, творы з любімай усімі “Крамбамбулі”, нязмушаная гутарка, знаёмства з новымі цікавымі музыкамі і шмат чаго іншага.

Арганізатары мерапрыемства робяць падарунак усім прыхільнікам творчасці Лявона Вольскага і легендарных беларускіх паэтаў – уваход на канцэрт будзе вольны!

Канцэрт адбудзецца ў клубе “Mulen ružas” (V. M. Putino g. 5 – насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка.

Пачатак а 19:00.

Тэгі: ,