• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.02.2019 | Беларуская мова

Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”

Купіць сучасную карту свету па-беларуску – немагчыма. Мы прыйшлі ў “Белкартаграфію” з упэўненасцю, што пытанне выпуску карты свету – гэта толькі пытанне фінансаў. Але адказ быў нечаканы: аказваецца, адных грошай мала, патрэбна нешта большае. Але пра ўсё па парадку. На пытанні адказвала галоўны рэдактар РУП “Белкартаграфія” Галіна Паўлаўна Ляхава.

ВАЖНАЯ СПРАВА

– Чым займаецца Белкартаграфія?

– Белкартаграфія – выдавецтва дзяржаўнае. Мы забяспечваем картаграфічнай прадукцыяй Рэспубліку Беларусь. Для ўсіх навучальных устаноў рыхтуем карты менавіта мы, тут у нас манаполія. А таксама выпускаем навукова-даведачныя карты і атласы, тэматычныя: для турыстаў, аўтамабілістаў, паляўнічых і рыбаловаў, складныя і насценныя, – усяго каля 700 найменняў. На працягу апошніх 10 год выпусцілі фундаментальны “Вялікі гістарычны атлас Беларусі” ў 4 тамах. Нядаўна ўвялі новы напрамак – скрэтч-карты.

Зараз сталі ствараць картаграфічную прадукцыю для дзяцей, і яна карыстаецца вялікім попытам. Напрыклад, зрабілі карту “Мая Радзіма – Беларусь”: па-руску і па-беларуску.

– Як можна ўявіць структуру вашай прадукцыі?

– Навучальная – каля 20 %, астатняе – гэта тэматычная прадукцыя з уласным фінансаваннем і ўласнай рызыкай.

– Ці ёсць у вас канкурэнты?

– Канкурэнты ёсць, аднак работы насамрэч усім хапае. Найбольш напружана – па аўтадарожнай тэматыцы, па Мінску.

– Цяпер мала хто з аўтамабілістаў не карыстаецца GPS-лакацыяй і алічбаванымі картамі ў сеціве. Гэта паўплывала на тое, колькі аўтадарожных карт вы выпускаеце, знізіла попыт на вашу прадукцыю?

– Зніжэння попыту мы не адчулі. Попыт на папяровыя карты як існаваў, так і існуе, і нават расце. Вялікі попыт на карты ідзе ад гандлю.

– А ці звярталіся да вас нейкія кампаніі, якія б хацелі выкарыстоўваць вашы картаграфічныя напрацоўкі ў праграмных абалонках?

– Так, нашы карты часта выкарыстоўваюцца ў сістэмах маніторынгу аўтатранспарта.

ЯК З БЕЛАРУСКАЙ?

– Як у вас з выданнямі па-беларуску?

– У навучальнай літаратуры – гэта 50%. А ў тэматычнай – не больш за 30%.

– Расце або зніжаецца?

– Хутчэй расце, калі ўлічыць “Вялікі гістарычны атлас” і дзіцячыя выданні, якія мы стараемся рабіць на абедзвюх мовах.

Як бы прагматычна гэта не гучала, мы павінны арыентавацца на рынак. Пакуль што спажывец не гатовы – магчыма, з-за таго, што дзяржаўныя мовы дзве, школы больш арыентаваныя на рускую мову. Тым не менш, мы разумеем, што карты па-беларуску павінны існаваць, і гатовыя ісці ў гэтым кірунку.

Мы адчуваем сацыяльную адказнасць за беларускую мову і хочам выпускаць па-беларуску больш. Не кожны праект можа быць камерцыйным. Не на ўсім можна зарабіць. Самае буйное картаграфічнае выдавецтва Беларусі павінна ствараць і нешта знакавае.

 

КАРТА СВЕТУ ПА-БЕЛАРУСКУ

– А вось карты свету па-беларуску няма. І думаю, я далёка не першая, хто гэта заўважыў.

– Ну, не тое, каб зусім няма. Ёсць палітычная карта свету па-беларуску школьная. Усе школы (хто мае патрэбу) такімі картамі забяспечаны. Няма карты ў вольным продажы. Былі адзінкавыя звароты, званкі. Але мы адказваем проста: няма такой колькасці спажыўцоў, каб выпускаць карту свету па-беларуску. Тыражы на беларускай часам “завісаюць”.

У нас ёсць палітыка-адміністратыўная карта Рэспублікі Беларусь. На беларускай мове папярэдні тыраж – 1000 асобнікаў – быў надрукаваны ў 2014 годзе. І вось толькі зараз ён распрадаўся і ў студзені 2019-га мы выпусцілі яшчэ 1000 асобнікаў. На рускай мове за гэты час мы прадалі каля 15000 асобнікаў.

– Давайце шчыра: што трэба, каб насценная карта свету па-беларуску ўсё ж такі з’явілася ў продажы?

– Мы і самі хочам яе выпусціць. Але.

Рэнтабельны тыраж для паліграфіі – 3000 асобнікаў. У такім разе кошт 1 асобніка выйдзе прыстойны, да 5 рублёў.  Але ці зможам мы 3000 карт прадаць?
200 асобнікаў мы друкаваць не будзем: гэта нявыгадна ні прадпрыемству, ні заказчыку.
Нас турбуе попыт. Нам бы ўбачыць, што ёсць ахвотныя набыць такую карту, што нехта яшчэ верыць у рынак для беларускамоўнай версіі.

– Як вас пераканаць, што попыт будзе?

– Давайце так. Мы гатовыя выпусціць 2000 беларускамоўных насценных карт свету, паставіць іх гандлёвую сетку, каб кожны мог набыць і павесіць у доме або на працы. Але калі яшчэ нехта замовіць 1000 карт, мы атрымаем аптымальны тыраж і дамо рэнтабельны кошт.

Навошта вам карта свету – рашаць вам. Але калі яна вам патрэбна, самы час кансалідавацца і нешта зрабіць.

Каардынацыяй займаецца некамерцыйны праект imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

 

Валянціна Андрэева, imago.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип