У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы, дзе некалі жыў народны паэт, паведамляе БЕЛТА.


rr2.jpg

На пастаменце з граніту ў бронзе — бюст паэта, побач з ім на шэрай пліце выяўлены два буслы, якія ляцяць уверх.

rr1.jpg
Кампазіцыю зрабіў кітайскі скульптар У Вэйшань. Гэта падарунак ад пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, прадстаўнікі якога, як адзначае БЕЛТА, пабывалі ў музеі-сядзібе Янкі Купалы ў Ляўках і ўразіліся жыццём і творчасцю класіка.