• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.01.2009 | Навіны "Будзьма!" Музыка Адукацыя

Канцэрт сярэднявечнай музыкі ад Testamentum Terrae

Гурт сярэднявечнай музыкі Testamentum Terrae учора выступіў з калядным канцэртам перад дзецьмі мінскага дому-інтэрнату №8. Ініцыятыва правядзення імпрэзы належала аднаму з выхавацеляў інтэрнату Алесю Кушнеру. Імпрэза ладзілася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.

“Можа з той прычыны, што дзеці ніколі не чулі падобнай музыкі, яны засталіся ўражанымі ад выступу Testamentum Terrae. Яны пелі, танчылі, пасля канцэрту прасілі паспрабаваць самім сыграць на інструментах, якія таксама бачылі ўпершыню”, – адзначыў Алесь Кушнер.

Па яго словах, не зважаючы на складаныя сямейныя абставіны, у якіх апынуліся гэтыя дзеці, па сваім развіцці яны не саступаюць сваім равеснікам. Шмат хто з іх ужо ў дзяцінстве выказвае схільнасць да музыкі, мастацтва, літаратуры. “Я ўпэўнены, што гэты калядны канцэрт зрабіў вялікі ўнёсак у іх творчае развіццё”, – паведаміў Алесь Кушнер.

“TESTAMENTUM TERRAE” (з лацінскай мовы “Запавет зямлі”) – беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 г., першапачаткова меў назву “TESTAMENT”, стваральнік і кіраўнік – Юрась Панкевіч. Гурт удзельнічае ў фестывалях сярэднявечнай культуры (“Лідскі Замак”, “Русборг”, “Рубеж”, “Магутны Божа”, “Грунвальд”, “Старадаўні Львоў” і інш.), фестывалях сярэднявечнай музыкі і музычных конкурсах (“Легенды восені”, конкурс выканаўцаў сярэднявечнай музыкі “У гонар каралевы Боны”), а таксама арганізоўвае ўласныя танцавальныя вечарыны.
Гурт “TESTAMENTUM TERRAE” выкарыстоўвае копіі інструментаў XV–XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і іншыя.

Фота Алеся Кушнера.

Тэгі: Мінск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Выяўленыя эскізы дапамаглі ідэнтыфікаваць алтарны абраз, які фігуруе на старых фотаздымках, і прасачыць яго гісторыю...

Апошнія навіны

    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    Гісторыя Вандруем разам
    Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип