Гурт VOLSKI апублікаваў кліп на песню з новага альбома «Лісты палітвязням», рэліз якога чакаецца неўзабаве.
«Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі — штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў», — гаворыцца ў апісанні відэа.
Удзел у здымках кліпа прынялі 33 беларуса, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій.
«Чакай мяне, чакай мяне — і я вярнуся.
Чакай мяне, калі туга цераз край.
Чакай мяне ў радасьці, стоме і скрусе.
Чакай мяне, галоўнае — вельмі чакай...», — спяваюць яны.
Сярод герояў відэа — Алана Гебрэмарыям, Леанід Судаленка, Паліна Шарэнда-Панасюк, Алег Груздзіловіч, Валерыя Чарнаморцава, Таццяна Астроўская, Кіра Баярэнка ды іншыя.