• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.10.2022 | Грамадства

Чаму ад навінаў робіцца кепска?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, якім чынам чытанне навінаў уплывае на наш мозг і як пераадолець наступсты залежнасці ад негатыўных навін.


291.jpg
Крыніца: grodno.in

Ужо былі артыкулы аб тым, што такое намафобія і думскролінг. З таго часу, як пісаліся гэтыя тэксты, мала што памянялася ў свеце ў лепшы бок, хутчэй наадварот. Таму, пэўна, не лішнім будзе засяродзіцца на тым, як навіны непасрэдна ўплываюць на наш мозг і чаму мы часцяком пачуваемся кепска пасля іх.

Вядома, што негатыўная інфармацыя актывуе наш мозг нашмат мацней, чым пазітыўная. Так ужо склалася эвалюцыйна.Такім чынам нашым далёкім продкам ўдавалася выжыць у надзвычай неспрыяльных умовах. Нам жа негатыў можа моцна ўскладняць жыццё.

Асабліва ў той час, калі кепскія навіны літаральна лезуць з усіх шчылін. Парою нават здаецца, што лепей наогул не чытаць нічога і не сачыць за павесткай, чымся траціць свае нервы на ўсё, што адбываецца з нашым рэгіёнам. Але гэта таксама так сабе падыход, бо зараз як ніколі важна быць у курсе падзей, таму што сітуацыя сапраўды сур’ёзная.

З іншага боку — глыбока занурацца ў чытанне навін таксама не варта, бо гэта гарантавана можа выклікаць мноства негатыўных эмоцый, у тым ліку страх, трывогу і фобіі. Што ў сваю чаргу неспрыяльна адбіваецца на псіха-эмацыйным стане чалавека.

Страх, фобія, трывога. Што ёсць што?

292.jpg
Крыніца: ezopage.com

Страх — гэта рэакцыя на рэальную пагрозу, калі ёсць пэўны аб’ект (сабакі, вышыня, глыбокая вада).

Трывога — гэта калі канкрэтнага аб’екта няма, або ён не ўсвядомлены. Выклікаецца яна, як правіла, не наяўнасцю небяспекі, але адсутнасцю магчымасці яе пазбегнуць у выпадку, калі яна з’явіцца.

Фобія — гэта інтэнсіўны, нерэалістычны страх, які можа перашкаджаць здольнасці сацыялізавацца, працаваць і ўзаемадзейнічаць з людзьмі і прадметамі ў паўсядзённым жыцці.

У пачатку 2020 года ў нерацыянальнага чытання навінаў з’явіўся нават спецыяльны тэрмін — думскролінг, ад ангельскага doom — «наканаванне, пагібель» і scroll — «пракручваць, гартаць». Тады гэта было звязана з распачаўшайся пандэміяй каронавіруса. І першая краіна, якая масава зведала гэтую новую з’яву, была Амерыка. Потым негатыўная звычка перакінулася на ўсе кантыненты і трапіла ва ўсе грамадствы, дзе ёсць сеціва.

Думскролінг — гэта звычка сёрфіць навіны ў стужцы, нават калі яны засмучаюць або прыгнятаюць. Вам падаецца, што вы проста стараецеся быць у курсе апошніх падзей і нічога болей. Але насамрэч далёка не заўжды ўсё так проста — часам чалавек пачынае гадзінамі шукаць тое, што можа яго агаломшыць ці хаця б проста напалохаць.

Цяпер жа, калі падзеі ў нашым рэгіёне набылі яшчэ больш выразны эмацыйна-востры характар, звычка гадзінамі чытаць навіны становіцца не проста актуальнай, але часткай нашай паўсядзённасці.

Давайце паспрабуем разабрацца, як думскролінг уплывае на мозг.

294.jpg
Крыніца: stakanchik.media

У адказ на любую трывожную інфармацыю актывізуецца міндалепадобнае цела — сістэма абвесткі аб небяспецы ў нашым мозгу. І чым часцей гэтая частка галаўнога мозгу актывізуецца, тым мацней мы факусуемся на негатыве.

Такім чынам выходзіць, што чым болей мы займаемся думскролінгам, тым болей «пракачваем» міндаліну — трэніруемся актыўней рэагаваць на негатыўную інфармацыю.

Калі ўжо зусім спрошчана: негатыўныя нейронавыя сувязі становяцца мацней, чым пазітыўныя, што і пагаршае псіха-эмацыйны стан. А ўжо гэта ў сваю чаргу істотна змяншае прадуктыўнасць і яснасць мыслення, ды і ў цэлым якасць жыцця.

Плюс да ўсяго варта дадаць тое, што думскролінг забірае процьму часу, а гэта ўжо само па сабе мінус, бо яго можна было б выдаткаваць на нешта больш плённае. Скажам, чалавек цэлы вечар або паўночы чытае прамінулыя за дзень навіны, а мог бы зрабіць нешта для сябе або сваёй сям’і. Ды і ўзбуджанае міндалепадобнае цела з часам пачынае патрабаваць яшчэ і яшчэ навін.

Даследаванні паказваюць, што калі практыка думскролінгу будзе адбывацца працяглы час, то ў некаторых людзей гэта можа прывесці як да трывожных расстройстваў, так нават і да дыягнаставанай дэпрэсіі. То бок гаворка ўжо не проста пра кепскі настрой з-за чытання нядобрых навінаў.

Як жа вырвацца з гэтага заганнага кола?

295.jpeg
Крыніца: poembook.ru

Не чытаць зусім навін не атрымаецца, бо нават калі не будзеш рабіць гэта сам, то абавязкова знойдзецца той, хто перакажа — на працы, у офісе, дома, за сяброўскай бяседай. Ды і, як адзначалася ўжо вышэй, лепей усё ж быць у курсе таго, што адбываецца навокал. Хаця б збольшага, не надта занурваючыся ў аналітычныя глыбіны.

На думку пераважнай большасці нейрабіялагічнай супольнасці, адным з найбольш эфектыўных навыкаў у справе пераадолення наступстваў думкскролінгу з’яўляецца медытацыя ўсвядомленасці. Да гэтага панятку можна аднесці любую практыку, у якой мы канцэнтруемся на тым, што адбываецца ў дадзены момант. Даследаванні паказваюць, што падобныя практыкі дазваляюць знізіць актыўнасць міндалепадобнага цела.

Маса навуковых даследванняў даводзяць карысць медытацыі для нашай псіхікі, паказваюць яе эфектыўнасць. Бо менавіта з яе дапамогай можна рэгуляваць свой эмацыйны стан.

У любым разе галоўным будзе адно: як мага хутчэйшы выхад з замкнёнага кола, якое ўтвараецца шляхам доўгатэрміновага чытання негатыўных навінаў і якое гарантавана не прынясе нічога добрага.

Чытайце яшчэ: Медытацыя для ўсіх як спосаб псіхалагічнай дапамогі: з чаго пачаць


Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип