• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2021 | Рэлігія

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць галоўную хрысціянскую ўрачыстасць у розны час, прычым настолькі, што сёлета гэтая розніца склала амаль цэлы месяц (год таму таму быў тыдзень)? Catholic.by разбіраецца з дапамогай астраноміі.

2018-03-31-jajki5723.jpg

Паводле старадаўняй хрысціянскай традыцыі, урачыстасць Уваскрасення Хрыста, якая называецца таксама Пасхай, або Вялікаднем, заўсёды святкуецца ў нядзелю. Гэта так званае «рухомае» свята, бо яно не замацавана назаўсёды на пэўную дату.

У Евангеллі канкрэтна не сказана, калі ўваскрос Хрыстус: тое, што Яго цела знікла з магілы, заўважылі на світанні першага дня пасля суботы, або праз тры дні пасля Яго смерці і пахавання.

Днём смерці Хрыста даследчыкі святых тэкстаў лічаць пятніцу 7 красавіка 30 года, аднак гэта магло адбыцца, хоць і з меншай ступенню верагоднасці, 27 красавіка 31 года або 3 красавіка 33 года.

Такім чынам, найбольш верагодная дата Уваскрасення Хрыста — гэта 9 красавіка 30 года.

Паколькі Пэсах (юдэйская Пасха) святкуецца праз 14 дзён пасля пачатку новага года (а пачынаецца юдэйскі год заўсёды ў маладзік), хрысціянскае свята Уваскрасення Хрыста павінна было б святкавацца ў першую нядзелю пасля Пэсаху, як гэта апісана ў Евангеллі.

Але паколькі праз 14 дзён пасля маладзіка бывае поўня, на Першым Нікейскім Саборы ў 325 г. было вырашана, што Вялікдзень будзе святкавацца ў нядзелю, якая наступае адразу ж пасля першай веснавой поўні, або поўні пасля веснавога раўнадзенства.

Каб знайсці адказ на пытанне, адкуль у католікаў і праваслаўных бяруцца розныя даты святкавання, трэба мець на ўвазе, што пад поўняю і раўнадзенствам разумеюцца не рэальныя астранамічныя з’явы, а даты, атрыманыя шляхам разлікаў, што называюцца пасхаліямі.

Такім чынам, Пасхальнай поўняй лічыцца «дзень чатырнаццаты Месяца» (узрост Месяца — 14 дзён) з раскладу фаз Месяца, вылічанага на падставе так званага Метонава цыкла. Гэты цыкл быў рапрацаваны яшчэ ў V ст. да Нараджэння Хрыста афінскім астраномам Метонам для ўзгаднення працягласці месяцавага месяца і сонечнага года ў месяцава-сонечным календары. Пад веснавым раўнадзенствам маецца на ўвазе каляндарнае веснавое раўнадзенства, якое ў Паўночным паўшар’і прыпадае 21 сакавіка

У цяперашні час у хрысціянстве выкарыстоўваюцца дзве розныя пасхаліі.

Пачынаючы з 1583 года, Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае Грыгарыянскую пасхалію, якая для разліку даты Пасхі прымае за дзень раўнадзенства 21 сакавіка па Грыгарыянскім календары.

У той жа час большасць Праваслаўных Цэркваў трымаецца Александрыйскай пасхаліі, дзе той самы дзень 21 сакавіка бярэцца паводле Юліянскага календару.

Акрамя таго, у Александрыйскай пасхаліі разліковая пасхальная поўня ў ХХ—ХХІ стагоддзях прыпадае на 4—5 дзён пазней за рэальную астранамічную поўню, што адбываецца за накопленай недакладнасці Метонава цыкла.

Такім чынам, з-за каляндарных адрозненняў, якія існуюць паміж католікамі і праваслаўнымі, дзень святкавання Пасхі ў адных і ў другіх не заўсёды супадае.

У католікаў Вялікдзень можа святкавацца найраней 22 сакавіка, а найпазней — 25 красавіка. У праваслаўных не раней за 4 красавіка і не пазней за 8 мая.

Калі ж першая веснавая поўня прыпадае ў нядзелю, тады святкаванне пераносіцца на наступную нядзелю.

[у 2022 г. Вялікдзень будзе 17 і 24 красавіка адпаведна, у 2023-м — 9 і 16 красавіка, у 2024-м — 31 сакавіка і 5 мая, а ў 2025 годзе — супольны 20 красавіка — НН]

Вось чаму хрысціянская Пасха ніколі не супадае з юдэйскім Пэсахам, які заўсёды святкуецца ў поўню.

Тым не менш, хрысціянская Пасха мае непасрэдную духоўную сувязь са старазапаветным святам Пэсаху, што адзначалася на ўспамін зыходу ізраэльскага народа з егіпецкай няволі.

Мікола Гракаў, catholic.by



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    • «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип