Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Варшаве

15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 8A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў».

Aliaksandr Fiaduta
Крыніца: «Еўрарадыё»

Тэмы лекцыі:

I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.
II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.
III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.
IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.
V. Лёсы філаматаў.

Afiša

Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага «Філамат у Імперыі», кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча «Сляды на снезе», зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі «Сюжэты і каментарыі» і «Лісты мінулага часу».

У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Дзе і калі?

Дата: 15 красавіка

Час:  19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 8A, Варшава

Уваход вольны

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць