Чаму яго кнігі ставалі настольнымі яшчэ пры жыцці? Міхась Стральцоў — першы мадэрніст у белліце

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Міхась Стральцоў — паэт, празаік, крытык? Чаму яго кнігі ставалі настольнымі яшчэ пры жыцці? Як з’явілася «Сена на асфальце» ды ў чым «Загадка Багдановіча»? Адкуль у савецкі час ягоны вытанчаны стыль, манеры ды... татальная непрактычнасць? Урэшце, ці можа такі чалавек пражыць шчаслівае жыццё ў задушлівы час? Адказы на пытанні — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.