Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Хто такі Мікола Гусоўскі? Як натарыус стаў дыпламатам, а пасля — паэтам? Як з «тлумачальнай запіскі», якая мела быць дадаткам да падарунка, вырасла паэма? Хто і калі перарабіў паэму ў нацыянальны эпас? Да чаго тут Адам Міцкевіч, Яўген Кулік і ці быў у Гусоўскага «суаўтар»? Адказы на пытанні — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.