Чарнагорыя адмяняе ўсе абмежаванні для турыстаў з Беларусі

21.04.2021 Замежжа

Чарнагорыя абвясціла аб адмене ўсіх абмежавальных мер на наведванне краіны ў гэтым турыстычным сезоне для грамадзян Украіны, Расіі, Беларусі і Паўночнай Македоніі. Пра гэта напісаў у Twitter міністр фінансаў і сацыяльнай абароны Мілойка Спаіч, паведамляе Новы Час.



«З радасцю паведамляем вам, што для наведвання Чарнагорыі ў турыстычны сезон 2021 для грамадзян Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Украіны і Паўночнай Македоніі будуць знятыя ўсе абмежавальныя меры, у прыватнасці, ПЦР-тэставанне», — цытуе Спаіча АФН.

Праўда, ён не ўдакладніў, калі менавіта пачнуць дзейнічаць новыя правілы для турыстаў.

З 17 красавіка на большай частцы тэрыторыі Чарнагорыі змякчылі абмежавальныя меры. Дзеянне каменданцкай гадзіны скарочанае, яна пачынаецца з 00:00 замест 22:00, і дзейнічае да 05:00.

Падоўжана праца устаноў харчавання, цяпер яны адкрыты з 07:00 да 23:00 (замест 21:00). Дазволена прымаць наведвальнікаў у памяшканні.

Гандлёвыя цэнтры і рынкі працуюць на гадзіну даўжэй, з 07:00 да 22:00. Дазволена праца невялікіх крамаў і кіёскаў. Адкрылі свае дзверы спартыўныя залы і фітнес-цэнтры.

Новы Час