• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.04.2022 | Культура Грамадства

Унікальнаму выданню «Часаслоў» з калекцыі кніг кірылічнага друку — 250 гадоў

Сярод старажытных і рэдкіх кніг, якія захоўваюцца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шмат юбіляраў, піша «Звязда».


У гэтым годзе спаўняецца 250 гадоў з моманту выдання «Часаслова» (1772) з калекцыі кніг кірылічнага друку.

1.jpg
Фота: csl.bas-net.by

Як няцяжка здагадацца, кніга атрымала сваю назву ад таго, што ў ёй змешчаны набажэнствы па гадзінах. Сёння Часаслоў служыць таксама і ў якасці даведніка для чытальнікаў і спевакоў на клірасе.

2.jpg
Фота: csl.bas-net.by

Вельмі цікавая і гісторыя паходжання самой назвы. Паводле інфармацыі ЦНБ НАН Беларусі, спачатку старажытнагрэцкае слова ῾Ωρολόγιον, утворанае ад ὥρα (гадзіна, старажытнаславянскае «час») і λέγω (збіраць, старажытнаславянскае «собірать») пераклалі як «Часовнік» — зборнік набажэнстваў па гадзінах. Але пасля пачатку кніжнай справы ў праваслаўнай царкве 1640 — 1660-х гадоў назва была зменена. Разам жа з гэтым была зроблена памылковая калька, калі другую частку назвы кнігі — грэцкае λόγιον — няправільна пераклалі як «слова». Назва кнігі «Часоўнік» замянілі ў выніку царкоўнай рэформы патрыярха Нікана на «Часаслоў». Але і ў цяперашні час назва кнігі «Часоўнік» захавалася ў старавераў, якія таксама захоўвалі свае традыцыі і на тэрыторыі Беларусі.

3.jpg
Фота: csl.bas-net.by

Першапачатковае складанне Часаслова прыпісваецца прападобнаму Саву Асвячонаму (хрысціянскі святы IV — пачатку V стагоддзя, які стварыў Іерусалімскі ўстаў). Ён ўключыў у яго паслядоўнасць штодзённых царкоўных службаў. Дапаўненні да Часаслова былі зробленыя, як мяркуюць даследчыкі, святым Янам Дамаскінам (Айцец Царквы, адзін з найбуйнейшых сістэматызатараў хрысціянскага веравучэння) і Хведарам Студытам (візантыйскі манах-пустэльнік).

Часасловы ў выглядзе кніг з’явіліся ў Заходняй Еўропе ў XIII стагоддзі, аднак асаблівае распаўсюджванне атрымалі ў XIV–XV стагоддзях, у сувязі з ростам пісьменнасці. Іх выраблялі ў рамесных майстэрнях усіх краін Еўропы, найбольшую папулярнасць набылі французскія і фламандскія.

Экзэмпляр, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, цікавы тым, што быў выдадзены на Беласточынне ў горадзе Супрасль. Заснаванне Супрасля звязана з пераносам у 1500 годзе Супрасльскага Благавешчанскага кляштара, які знаходзіцца паблізу Грудзека ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя тут была пабудавана Супрасльская Дабравешчанская царква, якая пазней была ўпрыгожана фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII — XVIII стагоддзяў Супрасль стаў прыкметным культурным і навуковым асяродкам. Тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня.

4.jpg
Фота: csl.bas-net.by

5.jpg
Фота: csl.bas-net.by

«Асобнік уяўляе сабой прыклад высокага ўзроўню кнігадрукавання на этнічных беларускіх землях. Выразаная арнаментыка на драўлянай вокладцы з’яўлалася своеасаблівай «візітоўкай» беларускага друкарства. Прадстаўленыя ў кнізе ініцыялы і ламбарды таксама паказваюць высокі ўзровень упрыгожвання выданняў. Рамкі на палях, наяўнасць маргіналій (напрыклад, адна з маргіналій уладальніка сведчыць аб даце нараджэння дачкі, а іншая датычыцца сканчэння малітоўнага цыклу ў сакавіку) і ўладальніцкіх пазначэнняў — усё гэта робіць наш экзэмпляр унікальным», — падкрэсліваюць спецыялісты Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа.

«Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Мастацтва

Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»

З 12 мая па 12 чэрвеня ў Мінску праходзіць традыцыйны фестываль мастацтва «Арт-Мінск». На жаль, яго адкрыццё...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці

Праваабаронцы абралі дату Дня палітвязня ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітзняволенага...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»

Ці чулі вы пра суп на заквасцы? У беларускай традыцыі ён называецца жур — адзін з самых старажытных супоў,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як стаць харызматычным?
    Культура Грамадства Мастацтва
    Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»
    Грамадства Замежжа
    Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці
    Гатуем з «Будзьма!»
    Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя Літаратура
    Без намёкаў. Як нацысты змагаліся з «няправільнай» літаратурай
    Грамадства Краіна
    Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Журналістка Кацярына Андрэева ў турме пачала пісаць вершы
    Грамадства Музыка
    Новы сінгл «Мары» ад NAVIBAND для тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом
    Грамадства
    Крокі, малюнкі, ежа. Што ратуе, калі зусім цяжка — праверана на сабе
    Культура Грамадства Беларуская мова Краіна
    Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
    Грамадства Беларусы свету
    Уладальнік арт-паба «Торвальд»: «Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй»
    Культура Грамадства
    Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка першая
    Грамадства
    Дзеці і Вялікая Айчынная. Чаму «Беларусьфільм» амаль не здымаў мультфільмы пра вайну
    Культура
    Мастацтва ў агні: калі даводзілася ратаваць музейныя скарбы. Новае відэа ад Мікіты Моніча

Афіша

  • 21.05 — 20.05

    Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне

  • 21.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 21.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 21.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 21.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 21.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 21.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 21.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM