Чацвёра выкладчыкаў юрфака БДУ трапілі пад палітычныя «чысткі»

03.02.2022 Адукацыя

Як мінімум чатырох выкладчыкаў юрфаку БДУ звальняюць «па спісах».


jurfak-0302.jpg

Гэта прафесары Юлія Гаўрыльчанка  Кірыл Тамашэўскі, дацэнт Сяргей Пратасавіцкі і старшая выкладчыца Таццяна Аўдзеева.

Гэта не першыя «чысткі» на факультэце: у 2020-2021 за палітыку былі звольненыя як мінімум тры выкладчыкі. Самым вядомым было звальненне дацэнта Алены Лаеўскай, якой заставалася менш як год да пенсіі. Яе сын Дзмітрый быў адвакатам Віктара Бабарыкі.