З 1 жніўня ўвядуць чорны спіс жывёлаў, якіх нельга трымаць у дамах ці кватэрах

27 чэрвеня 2022 года Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прынята пастанова № 34, якой устаноўлены пералікі відаў дзікіх жывёлаў, забароненых да утрымання ў кватэрах ці жылым даме, а таксама дазволеных да размяўчэння ў кантактных заапарках.


3e0a17213870504e6e5ba7cd2f9b8071.jpg

У першы пералік увайшлі, у прыватнасці:

каралеўская кобра;

асобіны пітонаў, даўжыня якіх перавышае 4 м;

усе віды марскіх чарапах;

усе віды сямейства мядзведжыя;

львы;

тыгры;

пума;

усе віды роду шымпанзэ;

расамаха;

усе віды роду жураўліныя;

афрыканскі страўс.

У другі пералік уключаны у тым ліку:

нутрыя;

марская свінка;

дэгу;

мадагаскарскі прусак;

прусак-аўтамабільчык.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня 2022 года.