• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2023 | Культура Мастацтва Асоба

Чвэрць мільёна пісанак — і ніводны ўзор не паўтараецца

Пра захапленне жыцця Галіны Дамашэвіч у Facebook распавядае паэт, перакладчык, эсэіст Міхась Скобла.


Светлым велікодным днём завітаў я аднойчы на кватэру да пісьменніка Уладзіміра Дамашэвіча. Чалавека з моцнай беларускай сарцавінай, дужа мною паважанага — за смелыя выступы ў абарону роднай мовы. За іх ён пры савецкай уладзе доўгі час хадзіў з біркай «нацыяналіста». І — не спяшаўся апраўдвацца. Мог нават паіранізаваць з гэтай нагоды дзе-небудзь на пісьменніцкім пленуме ці з’ездзе: «Калі я гавару дома, на рабоце, на вуліцы, у краме па-беларуску — мяне называюць нацыяналістам. Калі я хачу, каб на роднай мове гаварылі ўсе беларусы, якія жывуць у рэспубліцы, то я — нацыяналіст у квадраце. А калі, Божа беражы, я хачу, каб па-беларуску навучыліся гаварыць усе, хто прыехаў да нас і даўно жыве ў Беларусі, то я — нацыяналіст у кубе».

Дык вось, сядзім мы з «нацыяналістам у кубе» ў ягоным прасторным кабінеце, п’ем гарбату на зёлках. Маю ўвагу прыцягваюць паліцы, шчыльна застаўленыя пульхнымі папкамі. Хвалю гаспадара за ўпарадкаваны архіў, але Уладзімір Максімавіч адмоўна хітае галавой і гукае ў глыбіню кватэры: «Галя, тут тваёй калекцыяй цікавяцца!»

Неўзабаве добразычлівая гаспадыня кладзе парада мной на стол адну з папак. У ёй — альбом з узорамі велікодных пісанак. Іх шмат, у мяне ажно вочы разбягаюцца. Пытаюся ў спадарыні Галіны — колькі ж пісанак у вашай калекцыі? Адказ мяне проста агаломшыў — «500 альбомаў па 500 узораў у кожным, усяго 250.000 пісанак». Дзвесце пяцьдзясят тысяч! І кожны ўзор трэба было прыдумаць (малюнкі не паўтараюцца), карпатліва вымаляваць рознакаляровымі фарбамі!

Галіна ДамашэвічГаліна Дамашэвіч. Фота: Міхась Скобла

Разглядаў я тую ўнікальную калекцыю і дзіву даваўся. То хвалістыя пасачкі, то фігурныя палоскі, то крыжападобныя кветкі бэзу, то васількі, бо ж нездарма ў народзе казалі: няма цвяточка над васілёчка. Трапілі на пісанкі і браты нашы меншыя — кураняты, галубкі, коцікі, зайчыкі, сабачкі (валачобныя яйкі аздабляліся такімі малюнкамі, каб пацешыць дзяцей).

На некаторых пісанках чытаю надпісы «Хрыстос уваскрос!», трапляюцца і незразумелыя літары ВА. «Гэта скарочана Вясёлага Алілуя, — тлумачыць майстрыца. — А галоўны колер на пісанках — чырвоны. Ён сімвалізуе жыццё, сімвалізуе з мёртвых паўстанне Ісуса Хрыста».

Як зачараваны, не заўважаючы часу, сядзеў я над тымі пісанкамі — падоўжанымі, папярэчнымі і ўскоснымі. З надпісамі на розных мовах — каб віншаваць з Вялікаднем замежнікаў. Аказваецца, Галіна Дамашэвіч у свой час закончыла Інстытут замежных моў, таму беспамылкова надпісвае пісанкі па-нямецку і па-польску, муж дапамагае зрабіць надпісы па-французску, сын — па-чэшску, унучка — па-іспанску.

Майстрыца весела прыгадвае, як муж аднойчы пайшоў з яе пісанкамі да Уладзіміра Караткевіча. Ну, пахрыстосаваліся яны належным чынам, разгавеліся. Уладзімір Максімавіч вазьмі і прапануй Уладзіміру Сямёнавічу закусіць жончынымі пісанкамі. Той рашуча запярэчыў — гэта ж творы мастацтва! А назаўтра ў кватэры Дамашэвічаў прагучаў тэлефонны званок: «Гэта Караткевіч. Мілая кабетка, ты сама не ведаеш, што робіш! Ты ж працягваеш амаль страчаную традыцыю. Трэба неадкладна рыхтаваць выставу!»

Адзіная ў гісторыі Беларусі выстава пісанак адбылася, праўда, значна пазней. Дапамог яе зладзіць у Чырвоным касцёле ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Захопленыя наведнікі запоўнілі сваімі водгукамі цэлы сшытак, майстрыца атрымала падзячныя лісты з замежных краін. І — зваблівыя прапановы. З Польшчы напісаў адзін мастацтвазнаўца: «У нас у Гайнаўцы ёсць Беларускі музей, там вашай калекцыі — самае месца». Падобная прапанова прыйшла і з Літвы: «Этнаграфічны музей гатовы набыць вашы пісанкі, назавіце цану». Але Галіна Дамашэвіч не захацела прадаць свае творы за мяжу.

Наведаў выставу і тагачасны міністр культуры Беларусі. Адразу прызнаўся, што міністэрства не мае грошай, каб выкупіць калекцыю. Майстрыца пагадзілася аддаць яе бясплатна, але з умовай — каб было знойдзена адпаведнае памяшканне. Памяшкання не знайшлося...

Амаль семдзесят гадоў з пэндзлікам у руцэ стварала сваю калекцыю Галіна Дамашэвіч. А пачалося яе захапленне пісанкамі ў далёкім 1935 годзе, калі яна з бацькам трапіла на кухню Радзівілаў у нясвіжскім палацы і ўпершыню пабачыла расфарбаваныя рознымі ўзорамі яйкі. Дзяўчынка паспрабавала паўтарыць тыя ўзоры дома. А праз чатыры гады на іхняй Клеччыне (як і па ўсёй Беларусі) раскулачвалі хутары, многія сем’і былі вывезеныя ў Сібір. Бацька Галіны знайшоў на разбураным хутары сшытак з узорамі пісанак і перадаў яго дачцэ са словамі: «Там у Сібіры пагінуць нашы майстры, то трэба пераймаць іхняе мастацтва, трэба іх памінаць».

І дачка Галіна памянула тых загіблых на чужыне невядомых землякоў — 250.000 разоў! Ці не пра такую малітву кажуць, што яна нябёсы прабівае?

На развітанне Уладзімір і Галіна Дамашэвічы ўпіхнулі мне ў кішэню некалькі велікодных яек. Дзівосных пісанак і так проста — чырвоных крашанак. Сказалі — традыцыя, валачобнае, і адмаўляцца нельга.

Паехаўшы назаўтра на сваю родную Зэльвеншчыну, я тымі яйкамі-дарункамі на дзіва ўсім размалаціў біткі братоў, швагерак і пляменнікаў. Аказалася, Дамашэвічы ўзычылі мне сапраўдных мацакоў. Ажно шкада было іх на закусь пускаць — як і Караткевічу...

Даўно ўжо няма на свеце маіх старэйшых сяброў. Сышлі яны неяк ціхутка, адзін за адным. Што ж, квецень жыцця асыпаецца хутка, як яблыневыя пялёсткі ў траўні. Часам я здымаю з паліцы і перачытваю кнігі Уладзіміра Дамашэвіча «Камень з гары» і «Кожны чацвёрты», якія ён мне падараваў. І згадваю цудоўныя пісанкі яго жонкі Галіны, якімі яна памінала загінулых у Сібіры суайчыннікаў...

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча

Крыстына Шманьда нарадзілася ў 1932 годзе ў леснічоўцы Падзялёная пад Смаргонню. Тады гэта быў Ашмянскі павет Віленскага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»

Арганізацыя «Годна» выпусціла сацыяльны ролік, мэта якога — натхніць беларусаў і беларусак на штодзённыя простыя,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці

Новая эпоха раскідала беларускіх літаратараў па свеце, знішчыла былыя асяродкі, дзе ўсе маглі раз-пораз сустракацца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла

Беларусы замежжа выкупілі эскізы роспісаў Чырвонага касцёла, якія былі выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры
    Культура Мастацтва Тэатр
    «Кожнаму сваё — гэта не з Бібліі. Гэта фраза над брамай Бухенвальда»: у Варшаве адбылася чытка п’есы Канстанціна Сцешыка «Мароз»
    Хрусь і папалам
    Беларусы — вёска ды лапці? Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Культура Музыка
    Гурт Ilwood і Вераніка Круглова паказалі майстар-клас з песняй «Трансмутацыя» на словы Алеся Разанава
    Музыка
    Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    Грамадства Гісторыя Асоба
    Бацька беларускіх гісторыкаў і трох славутых паўстанцаў. Тэадор Нарбут
    Грамадства Кіно
    Фільм рэжысёркі-дакументалісткі Тані Свірэпы «Беларусь 23.34» абраны пераможцам фестывалю «Бульбамуві»
    Грамадства Гісторыя Асоба
    Томас Венцлава: Спрэчкі сыдуць, будзем мець дзве дзяржавы, гістарычна вельмі блізкіх і прыязных адна да адной

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип