Маладыя гурты “Re1ikt”, “Glofira” і “Hair Peace Salon”, пераможцы адбору на складанку “Будзьма!The Best – Rock”, што выступяць на фэсце Be Free у Чарнігаве, распавялі Еўрарадыё пра сваё стаўленне да конкурсаў і падзяліліся сакрэтамі наконт сваёй фестывальнай праграмы.
Гомельска-мінскі гурт “Re1ikt” арыентуецца на альтэрнатыўны заходні рок пачатку 90-х і лічыць сябе незвычайнай беларускай камандай. Фэст Be Free для хлопцаў – выдатная магчымасць вялікага выступу, знаёмства з украінскай публікай:
Гурт “Re1ikt”: “Ад фэсту чакаем проста добрага, класнага выступу, падтрымкі ад тых людзей, якія прыедуць атрымоўваць асалоду ад пачутага і ўбачанага, ад украінскай публікі. Нядаўна свет пабачыў наш дыск, які мы хочам прэзентаваць на фэсце для ўкраінскай публікі. Гэта будзе наша першая буйная прэзентацыя для такой вялікай колькасці людзей, і добрая магчымасць падзяліцца сваёй музыкай не толькі з беларускім слухачом, але і з замежным”. Тэкст цалкам.
Фота з сайта re1ikt.com