• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.09.2014 | Тэатр

Чым Шабаны адрозніваюцца ад Зялёнага Лугу?

На фестывалі “ТЕАРТ” адбылася прэм’ера спектакля “Шабаны”, створанага паводле аднайменнага рамана Альгерда Бахарэвіча.

Шлях “Шабаноў” да сцэны – асобная гісторыя, якая сама можа стаць сюжэтам твора з цудоўнымі супадзеннямі і шчаслівым фіналам. У 2012 годзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, які тады жыў у нямецкім Гамбургу, напісаў раман “Шабаны”. Кніга трапіла ў рукі Алены Ганум, былой актрысы Нацыянальнага тэатра імя Коласа (Віцебск), якая цяпер вучыцца ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра (майстэрня Мікалая Пінігіна). Ганум нічога не ведала пра аўтара, але захапілася “Шабанамі”, бо ўбачыла ў кнізе блізкія ёй моманты (пра іх пазней). У лютым гэтага года Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры ладзіў першую рэжысёрскую лабараторыю. На ёй Алена паказала фрагменты будучай пастаноўкі (дарэчы, дэбютнай), у якой былі занятыя студэнты Акадэміі. На паказе прысутнічаў Аляксандр Гарцуеў, мастацкі кіраўнік РТБД, які запрасіў Ганум паставіць спектакль на пляцоўцы свайго тэатра. І слова стрымаў (хоць абяцанкі некаторых яго іншых калег застаюцца толькі абяцанкамі). Нарэшце, поўную версію “Шабаноў”, паказаную на экзамене ў Акадэміі мастацтваў, убачылі арганізатары “ТЕАРТа” і ўключылі спектакль у беларускую праграму фестывалю.

Але глыбока памыляецца той, хто думае, што даведаўся пра тыповы шлях празаічнага твора ад напісання да сцэны. Наадварот, спектаклі, пастаўленыя паводле твораў сучасных айчынных пісьменнікаў, – рэдкія госці ў беларускіх тэатрах. Пераважна на сцэне ўвасабляюць не прозу, а п’есы, да таго ж часцей за ўсё напісаныя па-руску (зрэдчас – па-беларуску). У якасці выключэнняў назаву толькі “Чарнобыльскую малітву” (пастаўлена ў РТБД паводле аднайменнай дакументальнай аповесці Святланы Алексіевіч). Але гэты твор напісаны досыць даўно, у 1997 годзе. Таму беларускі тэатр амаль не мае вопыту працы з інсцэніроўкамі твораў сучасных празаікаў (у той час як у суседняй Расіі на сцэне ідуць сцэнічныя версіі твораў і Захара Прылепіна, і Міхаіла Шышкіна). Такім чынам, рэжысёр Алена Ганум выступіла ў гэтай сферы ледзь не першапраходцам.

Празаічны тэкст Бахарэвіча мае дзве лініі. Першая, эсэістычная, уяўляе сабой разважанні пісьменніка пра феномен вядомага мінскага мікрараёна Шабаны, якія дапаўняюцца аўтарскімі ўспамінамі (пісьменнік жыў там да 19 гадоў). Нават калі хтосьці з чытачоў не гартаў старонкі рамана, зраблю падказку: тэксты, якія Альгерд стварае для “Будзьмы”, напісаныя ў той жа стылістыцы (Бахарэвіч у любым фармаце застаецца Бахарэвічам). У другой, сюжэтнай лініі расказваецца пра маладую жанчыну Сафію, у якой знік муж з прозвішчам Сіманенка.

Такім чынам, перад Ганум паўстаў выбар, якую лінію зрабіць асноўнай. Да гонару маладога рэжысёра, яна не зрабіла прадказальную стаўку на сюжэтную лінію, а паспрабавала іх сумясціць. Найбольш яскрава гэта атрымалася ў пачатку спектакля. Напрыклад, у сцэне, калі да Сафіі прыходзілі госці (каб “падтрымаць” жанчыну, сваякі вырашылі адсвяткаваць у яе дзень народзінаў бабулі мужа). Або ў эпізодзе, калі да гераіні заходзіць суседка. Героі рамана, якія дзейнічаюць згодна з сюжэтам, робяцца носьбітамі масавай свядомасці і ўвасабляюць масавую культуру.

Дарэчы, такое разуменне цалкам адпавядае рэжысёрскай задуме. Уласныя Шабаны Ганум знайшла ў Ліване, куды ў 2006 годзе з’ехала разам з сям’ёй і дзе зведала праблемы адаптацыі. “Шабаны – гэта вобраз масавай свядомасці, якая дэградуе. Таму яны паўсюль”, – сцвярджае Ганум і прыводзіць цытату з бахарэвічаўскага рамана: “Куды б я ні паехаў, куды б ні паляцеў, Шабаны сустракаліся мне па ўсім кантыненце. У Берліне, у Празе, у Львове і Парыжы”.

Цікава, што гэты фрагмент спектакля (разам з некаторымі іншымі, блізкімі да яго па стылістыцы) быў паказаны ў лютым на рэжысёрскай лабараторыі і пакінуў прыемнае ўражанне сваёй унутранай цэльнасцю і вытрыманым аўтарскім стылем. Але з прычынаў, якія засталіся мне невядомымі, Ганум не здолела вытрымаць узровень, які ўзяла (магчыма, праз уплыў або, наадварот, неўплыў настаўнікаў з Акадэміі). Таму ўрыўкі, паказаныя на лабараторыі, засталіся самымі яркімі ў спектаклі “Шабаны”. У іншых сцэнах адчуваецца істотны перакос у бок сюжэтнай, белетрыстычнай лініі. У выніку губляецца атмасфера Шабаноў і іх адметнасць, якой прасякнуты бахарэвічаўскі тэкст. Са спектакля незразумела, чым гэты сталічны раён адрозніваецца ад Чыжоўкі, Сляпянкі або Зялёнага Лугу. З гісторыі пра мікрараён Шабаны, пра жыхароў гэтага раёна і пра “Шабаны”, якія ёсць унутры кожнага чалавека, пастаноўка ператвараецца ў прыватную гісторыю пра жанчыну, ад якой збег муж. Але нават гэтая сюжэтная нітка не даведзеная да ладу.

У рамане Сафія спачатку шукае мужа адна, потым разам з яго братам Данілам, мастаком-перформерам. Апошні ўрэшце знікае (папярэдне разбіўшы яе мэблю), і жанчына знаходзіць шчасце з Юрачкам, трэцім з братоў Сіманенкаў. Прычым жыць яны будуць у Шабанах (а першапачатковае месца жыхарства Сафіі – Зялёны Луг). Варыянтаў для інтэрпрэтацыі тут багата. Напрыклад, прадвызначанасць лёсу жанчыны, немагчымасць вырвацца з асяроддзя, у якім гадавалася. Сафія асуджае сваякоў (носьбітаў шабаноўскай ментальнасці), але потым свядома вяртаецца ў Шабаны і мяняе аднаго Сіманенку на іншага.

А вось у спектаклі станоўчая Сафія знаходзіць шчасце са станоўчым Данілам (прычым гледачам прапануюць эратычную сцэну, вырашаную праз пластыку). Калі ўлічваць, што ў асобных фрагментах “Шабаноў” гэты цалкам пазітыўны герой атрымлівае рысы апавядальніка з эсэістычнай часткі рамана, атрымліваецца, што пісьменнік нібыта знайшоў сваю музу. Магчыма, гэта і ёсць адзіны шанец для выжывання ва ўмовах Шабаноў – стварыць свой альтэрнатыўны, творчы свет?

Але ў такім выпадку не адчуваецца сувязі іх гісторыі з іншымі эпізодамі. Гісторыі п’яніцы Сторцава або настаўніка гісторыі Саланевіча, якія расказваюць пра час, выгнанне і вяртанне, застаюцца толькі прыватнымі маналогамі. Бо Даніла вяртаецца з Германіі менавіта да Сафіі і застаецца ў Беларусі выключна для яе. Дык прычым тут Шабаны і іншыя краіны?

Уключэнне спектакля ў афішу тэатральнага фестывалю – бясспрэчная мастацкая падзея для Беларусі. Проза сучаснага беларускага пісьменніка нарэшце атрымала ўвасабленне на сцэне. Праўда, для Алены Ганум гэта хутчэй аванс, бо ў яе спектаклі яшчэ істотна адчуваецца ўплыў іншых творцаў (напрыклад, у пластычнай сцэне бачна, што яна ўважліва глядзела і балеты Елізар’ева, і нумары сучасных харэографаў). А вось для Альгерда Бахарэвіча і ўсёй беларускай літаратуры гэта перамога. З чым іх і віншую!

 

Дзяніс Марціновіч

Фота – Роберт Сенеко, www.teart.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM