Чым заняцца ў хаце, пакуль кепскае надвор’е (лайфхакі, 18+)

09.07.2019

Неапісальна карысныя парады, што можна вырабіць такога ад няма чаго рабіць.




Паешце

Паспіце

Пазаліпайце ў ютуб

Павыразайце выцінанку са старых газет

Зрабіце заначку

Залейце лычык добрым вінішкам

Пачытайце

Папішыце вершы

Пазваніце маці

Пачысціце ці памыйце што-небудзь нарэшце

Паразважайце пра страчаныя магчымасці

Зрабіце планку

Збаўце тэмп з бухлішкам

Засаліце агурочкі

Займіцеся сексам па-беларуску (давядзецца таксама пацярпець)

Завядзіце размову пра надвор’е ў тупік

Перахавайце заначку

Паспрабуйце новы рэцэпт з Інтэрнета

Пазаліпайце ў насценны кілім

Пастарайцеся даплюнуць да столі, лежачы на падлозе

Павандруйце па хаце, не наступаючы на лініі

Адсартыруйце па групах фрэндоў у сацсетках

Праверце тэрміны прыдатнасці прыправы ў халадзільніку

Паадмакайце ў ванне



Пабудуйце крэпасць з падушак

Збярыце хатніх жывёл, дзяцей, каханых і змясціце іх у крэпасць з падушак

Будзьце там, пакуль не зменіцца надвор'е



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!