А вы ведалі, дзе пахаваныя Сымон і Алена, у памяць пра якіх названы Чырвоны касцёл?

Сумны лёс — не толькі ў цяпер закрытага храма, але і ў кургана, дзе Эдвард Вайніновіч пахаваў сваіх дзяцей, піша піша katolik.life.


Čyrvony kasciol

Фота з кургана на радавым пахаванні Вайніловічаў апублікаваў краязнаўца, які на сваёй старонцы распавядае пра незвычайныя мясціны Беларусі. Ён нагадаў, што менавіта тут, у вёсцы Савічы Капыльскага раёна, пахаваныя дзеці фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску — Сымон і Алена, у памяць пра якіх названы храм.

Kurhan na radavym pachavanni Vajnilovičaŭ

Будаўніцтва касцёла спансаваў віцэ-старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдвард Вайніловіч. У 12-гадовым узросце памёр ягоны сын Сымон. Хлопчыку рабілі аперацыю ў Варшаве, дзе ў той час бушавала скарлаціны, якой ён заразіўся. А дачка Алена не дажыла да 19-годдзя. Дзяўчына памірала пакутліва, а бацькі не маглі нічога зрабіць — у лекараў не было нават дакладнага дыягназу. Найбольш верагодна, што гэта было запаленне лёгкіх. Абодвух пахавалі ў кургане ў Савічах.

Што было далей з курганам, раскажам крыху пазней, а спярша адзначым, якімі цяжкасцямі даўся дазвол ад расійскіх царскіх уладаў пабудаваць новы каталіцкі храм у Мінску. Гэта быў час агрэсіўнай русіфікацыі, барацьбы з усім заходнім, уключаючы каталіцтва. Для значнай колькасці каталіцкіх вернікаў у горадзе меўся толькі адзін вялікі храм, які не мог у святочныя дні прыняць усіх жадаючых.

Таму вернікі звярнуліся з заявай у Мінскую гарадскую думу і атрымалі дазвол на будаўніцтва касцёла — у той час выдзеленая пляцоўка была на ўскраіне горада.

Аднак у Міністэрстве ўнутраных спраў Расійскай імперыі, спасылаючыся на тое, што рашэнне не было ўзгоднена з кіраўніцтвам Мінскай праваслаўнай епархіі і не атрымала падтрымкі ў самім міністэрстве, адпісалі, што рашэнне гарадской думы не можа быць прыведзена ў выкананне. Мінскі губернатар запатрабаваў ад гарадской думы, каб яна анулявала свой дазвол. На некалькі гадоў справу аб будаўніцтве касцёла давялося спыніць.

Aliena i Symon Vajnilovičy

Але калі ў Вайніловіча памерлі дзеці і ён вырашыў пабудаваць храм у памяць пра іх, ён сам узяўся за гэтую справу. Да таго часу група вернікаў падала ў гарадскую думу новую заяву аб выдзяленні зямлі пад касцёл — за гэта сабралі 2 тысячы подпісаў. Праўда, грошай у ініцыятараў не было.

Затое, іх гатовы быў ахвяраваць Вайніловіч. Ён асабіста паехаў у Санкт-Пецярбург, каб дамагчыся дазволу на будаўніцтва храма, і падаў пра гэта прашэнне міністру ўнутраных спраў. Той даў згоду, нягледзячы на супрацьдзеянне Мінскага праваслаўнага епіскапа.

Вернемся ж да месца, дзе спачывае прах тым самых Сымона і Алены. На іх магілах нават амаль не захавалася помнікаў, а сам курган знаходзіцца ў полі — да яго няма дарогі. Чаму так адбылося?

Пасля рэвалюцыі бальшавікоў 1917 года мясцовыя сяляне, з якімі дваранін Вайніловіч вырас і правёў усё жыццё, разрабавалі сядзібу, спалілі бібліятэку, мала таго — разбілі надмагіллі на кургане, знеслі фігуру Панны Марыі, якая ўзвышалася над помнікамі.

Frahmient adnaho nadmahillia – z miesca pachavannia Symona Vajniloviča

Пліты расцягнулі па дварах, але фрагмент аднаго надмагілля — з месца пахавання Сымона — цудам збераглі і перанеслі пад Чырвоны касцёл, побач з перапахаванымі тут парэшткамі Эдварда Вайніловіча. А курган у Савічах у 1990-х гадах акультурылі католікі, усталявалі тут крыж і памятныя знакі. Толькі ахоўнага статуса курган дагэтуль не мае.