Чытанне як праца

06.10.2009 Кнігагляд

kazko_kniha

Віктар Казько. Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка. — Мн., Кнігазбор, 2009 (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 2).

Чатыры гады таму — нібыта й нядаўна, але, ацэньваючы адрознасць літаратурнай сітуацыі тады й цяпер (найперш — не адабраны яшчэ Дом літаратара як эпіцэнтр культурнага жыцця, дзе штомесяц ладзілася па некалькі буйных вечарынаў і з дзесятак драбнейшых; ды й кніжныя навінкі, здаецца, больш жвава абмяркоўваліся і на старонках друку, і ў, так бы мовіць, “кулуарах”), то ўжо і даўнавата, — дык вось, чатыры гады таму ў “Дзеяслове” выйшла даволі вялікая памерам аповесць Віктара Казько. Тэкст цалкам.