Чый смаленск — адвечныя беларускія землі або Расія? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


smalensk-2.png

Чаму яшчэ ў ХХ ст. на Смаленшчыне размаўлялі па-беларуску? Адкуль тут беларускія назвы вёсак? Ці праўда, што маскавітам заўжды карцела захапіць менавіта Смаленск і Кіеў? Чаму расійскія імперскія этнографы не саромеліся называць Смаленскую губерню “беларускай”, а ў СССР 1920-х гг. тут працавалі беларускія школы, клубы і бібліятэкі? Куды і калі гэта ўсё знікла, а можа… зусім не знікла?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.