ЕС зняў абмежаванні на паездкі уладальнікам COVID-сертыфікатаў. «Спадарожнік V» еўрапейскі рэгулятар пакуль не ўхваліў

Уладальнікі сертыфікатаў не будуць здаваць ПЦР-тэсты і праходзіць карантын падчас падарожжаў ўнутры ЕС, піша Esquire.

695f50f181d4577952e0cd05af14e9f3_ce_3286x2050x137x1550_cropped_960x600.jpg

Савет ЕС ухваліў зняццё абмежаванняў на паездкі ў межах Еўрасаюза для тых, хто прайшоў поўную вакцынацыю. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве на сайце органа.

Абноўлены спіс лабараторый, якія робяць ПЦР-тэсты на COVID-19

Уладальнікі COVID-сертыфікатаў не будуць падвяргацца тэставанню на каранавірус або каранціну, калі яны прайшлі ўсе неабходныя этапы вакцынацыі, ухваленай Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA), не менш чым 14 дзён таму.

Уладальнікі сертыфікатаў, якія раней перахварэлі каранавірусам, для падарожжаў без абмежаванняў павінны будуць пацвердзіць, што з моманту атрымання станоўчага тэсту прайшло не менш за 180 дзён.

Афіцыйна сертыфікаты пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня. Каб атрымаць сертыфікат, трэба прайсці поўную вакцынацыю прэпаратам, які дазволены да ўжывання еўрапейскім рэгулятарам.

Віктар Марціновіч: Як стаць грамадзянінам Pfizer

На дадзены момант еўрапейскі рэгулятар ўхваліў вакцыны вытворчасці кампаній Moderna, AstraZeneca, Pfizer/BioNTech і Johnson & Johnson. Расейскі «Спадарожнік V» пакуль не ўваходзіць у спіс адобраных вакцын. У расійскім Міністэрстве аховы здароўя выказваюць надзею, што СААЗ і ЕС ухваляць «Спадарожнік V» у бліжэйшыя месяцы.