Cпектакль-гімн “Вандроўнік” пакажуць у Белдзяржфілармоніі

18.01.2014 Афіша

Незвычайнае гукавое спалучэнне класічнай музыкі і беларускай архаікі, інтэлекту і вытанчанай сцэнічнай эстэтыкі — у спектакле-гімне “ВАНДРОЎНІК” 22 студзеня 19:00 на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Узрушанае прысвячэнне таленавітаму жыццю этнографа, мастака, даследчыка Міхася Раманюка, яркай і незвычайнай постаці ў беларускай культуры ХХ стагоддзя.

 plakat_Mihas_wwwАўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Ларыса Сімаковіч.

 Класічная музыка, архаічныя спевы, аўтэнтычныя строі

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі фальклор-тэатр “Госьціца”

этнагурт “Горынь”

творчая майстэрня

Уладзіміра Мішчанчука (БДАМ)

 Тое, што іншыя разбуралі, ён — абараняў.

Тое, што іншыя раскідвалі, ён — збіраў.

Тое, што іншыя прадавалі, ён — зберагаў і захоўваў.

 Ён сабраў “беларускі космас” нацыянальнага традыцыйнага строя і тым здзівіў не толькі Парыж і Ліён, але і саміх беларусаў. Назвы кінутых і забытых вёсак ён перанёс у свае кнігі.  Нібы нязнаны край, адкрыў аўтэнтычнасць беларускай жанчыны — сімвал Беларусі