Да юбілею Віктара Казько: Іншабачанне, іншадумства

Сапраўдны пісьменнік – чалавек без узросту. І ягоныя творы маюць тую ж асаблівасць. Чаму яны не старэюць? Бо маюць у сабе нешта новае – новага аўтара, новага чалавека: ён паглядзеў на ўсё тое – знаёмае, “замыленае” – па-іншаму, і чалавечая памяць захоўвае яго імя з удзячнасцю за гэты падораны чытачу досвед іншабачання і іншадумства.

70-годдзе Віктара Апанасавіча Казько падсабляе паглядзець на ягоную творчасць больш уважліва. Не падводзіць рысы, зразумела, а паспрабаваць падысці да вядомых яго твораў аўтарскім метадам. Што я маю на ўвазе? Тут не тэматыка аповесцей і раманаў Казько, даўно разабраная па дысертацыях, не трактоўкі вобразаў, не міфапаэтыка і інш. Што палягае ў аснове іншабачання Казько? – вось гэта хвалюе. І на мой погляд, стрыжнем прозы юбіляра з’яўляецца інтуітывісцкі падыход да творчага працэсу. Адразу трэба сказаць, што гэтае разуменне было набыта аўтарам не з кніг: тут усё яго асабістае, тонка-жыццёвае. Пісьменнік ішоў перадусім ад сябе, і таму кожная паралель – ці то з Маркесам, ці то з Джойсам – будзе выглядаць ярка, але штучна. Тэкст цалкам.