Застаўся 1 дзень да заканчэння збору сродкаў на выданне новай гісторыка-кулінарнай кнігі Алеся Белага (“Кухмістра Верашчакі”) “САКАТАЛА БОЧАЧКА”.
Як і што пілі нашы продкі? Чым бавіліся магнаты і шляхта на легендарных застоллях? Што такое крупнік і старка? У чым адрозненне пітнога мёду ад медавухі?
На ўсе гэтыя пытанні адкажа ўнікальная кніга, стварэннем якой аўтар займаўся амаль дваццаць год. Скрупулёзная праца з крыніцамі, цікавыя, папросту сенсацыйныя факты, якія прыводзяць у захапленне і прымушаюць задумацца над страчанай спадчынай, лёгкая, займальная форма аповяду, якая ператварае чытво ў прыемнасць, – усё гэта вы знойдзеце ў новым выданні выдавецтва “Янушкевіч”.
Галоўныя героі новай кнігі – крупнік і старка, шампанскае і такай, пітны мёд і розныя наліўкі ды настойкі, пшанічнае піва, экзатычны посуд для пітва. Кухмістр Верашчака смела разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве, напрыклад, вакол самагона і крамбамбулі, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як круты дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі бясконца разнастайным быў калісьці свет нашых “моцных” напояў.
Ужо вядома, што кніга выйдзе ў цвёрдай вокладцы, на крэйдаванай паперы ў поўным колеры, будзе мець мноства ілюстрацый і рэцэптаў. Наклад абмежаваны.
Для ўдзельнікаў краўдфандынгавай кампаніі падрыхтавана безліч бонусаў і зніжак. Падтрымаць выданне пры любым раскладзе выгадна – вы атрымаеце кнігу па найменшым кошце, з эксклюзіўнымі дадаткамі, якіх потым не знойдзеш у звычайным продажы.
Адмыслова пад заканчэнне кампаніі выдавецтва “Янушкевіч” дорыць кожнаму ўдзельніку – і старым, і новым – зніжку 30% на адну з любых сваіх кніг на сайце januskevic.by
Спяшайцеся, часу засталося амаль вобмаль!
Падрабязней пра праект можна даведацца на Ulej.by