Дабрачынны канцэрт у Гродна

concert_hrodna

Дабрачынны канцэрт “Прамень надзеі” пройдзе з нагоды Дня Дзіцяці 31 мая ў гарадзенскім тэатры лялек. Выступяць вядомыя моладзевыя і дзіцячыя гурты Гародні. Арганізатар – Студэнцкі Клуб Валантарыяту, Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі.

Моладзь Клубу некалькі дзён наведвала дзіцячыя ўстановы і бедныя сем’і, каб зрабіць спіс дзіцячых мараў і патрэб. Дабрачынны канцэрт будзе падвядзеннем вынікаў акцыі.

Падрабязная інфармацыя таксама на старонцы pramen.grodnensis.by

Тэгі: