Дапамажыце “Будзьме!” стаць лепшай!

Вы — сталы чытач “Будзьмы!”? Вы неабыякавы да сучаснай беларускай культуры?

Вы хочаце, каб культурніцкія СМІ Беларусі (у тым ліку і партал кампаніі “Будзьма!”) былі для вас максімальна цікавымі і карыснымі?

Давайце зробім гэта разам!

Станьце ўдзельнікам фокус-групы (сумеснага даследавання кампаніі “Будзьма беларусамі!” і сацыялагічнай кампаніі “Новак”)!

Выкажыце сваё меркаванне пра стан беларускіх культурніцкіх СМІ ў межах свабоднай дыскусіі!

Для нас важна пачуць кожнага з вас!

Дашліце свае кантакты (прозвішча, імя, узрост, адукацыя, кантактны тэлефон) на razam@budzma.org да 10 красавіка ўключна.

Дапамажыце сайту кампаніі стаць лепшым для вас!