Фонд BYSOL разам з партнёрамі абвесціў пачатак акцыі па зборы дапамогі для дзяцей палітвязняў напярэдадні новага навучальнага года. Прама цяпер можна падтрымаць акцыю ахвяраваннем або падаць заяўку на атрыманне дапамогі, калі маеце ў гэтым патрэбу.
Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізоўваецца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby, з партнёрамі — Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой і Association of Belarusians in America.
Дапамога сем’ям палітвязняў перад школай важная па многіх прычынах. Сем’і палітвязняў знаходзяцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі: нехта з бацькоў да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні, многія сем’і — у вымушанай эміграцыі. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да школы аблегчыць фінансавы цяжар для іх сем’яў.
Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму Заяўкі на дапамогу прымаюцца да 31 жніўня.
У межах гэтай акцыі збіраюць данаты, каб як мага больш дзяцей маглі атрымаць неабходную падтрымку. Кожны ўнёсак важны!
Папярэдні, «гадовы» дзіцячы збор быў паспяхова завершаны, 250 дзяцей палітвязняў атрымалі матэрыяльную дапамогу. Удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра. Пасля выплат у Фондзе засталося амаль 7 тысяч еўра, гэтыя сродкі залічаны на «школьны збор».
Падтрымаць акцыю па зборы дапамогі для дзяцей палітвязняў.