Дарога дадому, у белавежу

26.02.2010 Мастацтва

На першае сакавіка прыпадае дзень нараджэння мастака Міколы Маеўскага з пушчанскае вёскі Дварцы. У 2010-м ён святкуе сваё 60-годдзе. Ягоная маці, Надзея Уладзіміраўна, з роду Шахалевічаў, з другое пушчанскае вёскі Ясень, дзе яе бацька быў на пасадзе зубровага.

Род Міколавага бацькі, Аляксея Кірылавіча, паходзіць з-за Віслы, калі ягоны прадзед стаў асаднікам у Белавежы, ажаніўся з сялянкай, а праз некаторы час назаўсёды атабарыўся ў Дварцах. Менавіта тут нарадзіліся першыя Міколавы малюнкі. Найперш падахвочваў сына да малявання бацька, рукасты да ўсякага рамяства чалавек, франтавік, пчаляр, а вось першыя ў жыцці мастака фарбы і пэндзаль купіла мама. Тэкст цалкам.

Тэгі: