• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.07.2018 | Кіно

Дар’я Жук: “Беларускаму кіно не хапае дзёрзкасці і свабоды!”

Фільм “Крышталь” ад беларускай рэжысёркі Дар’і Жук сёлета маршыруе па міжнародных кінафестывалях. Як атрымалася зацікавіць беларускай тэмай кінакампаніі з Германіі і ЗША? Ці мае перспектывы нацыянальны кінематограф у стагоддзе глабалізацыі? Якое кіно глядзіць сама Дар’я?

Гісторыя Дар’і — гэта гісторыя поспеху і ўвасаблення “амерыканскай мары”: пераехаўшы ў канцы 1990-х у ЗША, яна скончыла Гарвард, працавала на Уол-стрыт, пасля чаго знайшла сябе ў кінаіндустрыі. Час ад часу ў яе фільмах прасочваюцца аўтабіяграфічныя матывы, але дзе заканчваецца рэжысёрская “споведзь” і пачынаецца гісторыя выдуманага героя? Дамо слова Дар’і.

— Фільм “Крышталь” прысвечаны 1990-м, чаму вам блізкая гэтая тэма?

— Ведаеце, хутчэй ён прысвечаны нашай з вамі радзіме. Так, гэта рэтрапраекцыя 90-х, бо дае магчымасць лінейкай адмераць шлях, які мы прайшлі да сучаснасці. Разам з тым, гэта час, які я ведаю найлепш, бо ў другой палове 90-х я з’ехала і большую частку часу правяла ў ЗША. Мне было б не вельмі камфортна казаць пра тое, чаго я не ведаю, не бачыла. 1990-я — гэта час, які мы не паспелі адрэфлексаваць, час вялікіх надзеяў і магчымасцяў.

— У фільме “Сапраўдная амерыканка” вы распавядалі пра свой вопыт, ці варта ў “Крышталі” шукаць аўтабіяграфічныя моманты?

— У “Крышталі” такіх момантаў значна меней (смяецца). З “Сапраўднай амерыканкай” я зразумела, як цяжка рабіць фільмы, дзе галоўны персанаж вельмі-вельмі твой. Чаму? Бо ты не бачыш сябе з боку. З “Крышталём” я пайшла іншым шляхам. Так, мая гераіня мне вельмі падабаецца, у жыцці мы былі б найлепшымі сяброўкамі, але гэта не я! Так, я таксама захаплялася электроннай музыкай, была часткай гэтай субкультуры ў 1990-я. Падавалася нават, што тая тусоўка была маёй сям’ёй… Але галоўная гераіня “Крышталя” нашмат больш смелая і наіўная, яна адрозніваецца ад мяне.

— Распавядзіце пра герояў стужкі.

— Галоўная гераіня — тусоўшчыца, якая хоча стаць дыджэем і знайсці сваё шчасце ў Амерыцы. Яна прысутнічае амаль у кожнай сцэне фільма. Таксама людзі, якія яе атачаюць: мама, сябар, магчыма, бойфрэнд, а можа, і не. У выніку яна сядзіць на тэлефоне і чакае тэлефанавання з пасольства, каб атрымаць візу.

— Фільм зроблены разам з кампаніямі з ЗША і Германіі. Ці лёгка іх было зачапіць такой тэмай?

— Мне здаецца, што амерыканцы будуць глядзець на гэты праект выключна як на гісторыю гераіні, а не краіны. Для іх гэта будзе драма сталення, шляху да “амерыканскай мары” з пэўнай доляй гумару. Мне заўжды здавалася, што немцы маюць нас больш падтрымаць. Памятаю, як мы ад іх спрабавалі некалькі разоў атрымаць грант і ўсё ніяк не маглі… Я вельмі нервавалася (смяецца). Беларусь “там” цікавая, так, але ўсё адно ўсё ўпіраецца ў добры сцэнар, гісторыю, якая можа прагучаць шырэй, чым у адной краіне.

— А ёсць нейкія краіны, цікавыя цяпер на Захадзе? Напрыклад, Украіна пасля 2014-га?..

— Не, тут некалькі іншых момантаў. Украіна стала цікавай, бо выдаткавала неймаверныя грошы і здымае паўсотні фільмаў на год. Цяпер яны на ўсіх рынках і фестывалях. Вельмі гучна пра сябе заяўляюць.

— Гэта самапіяр?

— Так, менавіта. Божа, сваім маладым кінематаграфістам яны раздалі неймаверную колькасць грошай, каб зрабіць першыя фільмы! Так яны стварылі сваё новае пакаленне ў кіно. Селі і вырашылі: “А зараз мы падтрымаем не “дыназаўраў”, а кагосьці новага, моладзь”. Гэта пераможная гісторыя, бо на ўсіх рынках дзе я была з “Крышталём”, яшчэ не скончаным праектам, дамінавалі ўкраінцы. Украіна, Грузія… Яны гучаць.

Заходнікі хочуць нас хоць неяк падтрымаць, маўляў, чакаем ад Беларусі кіно і ніяк не можам дачакацца! “Калі ласка, дашліце нам хоць каго-небудзь!” — прыкладна такое стаўленне. Яны ўсё чакаюць, пакуль мы пасталеем, і ўжо зачакаліся. Там усе дзверы насамрэч адчыненыя і мы дакладна не згубімся ў гэтым агромністым моры праектаў — за намі сочаць, ёсць людзі, для якіх гэта праца.

— Ці мае Беларусь цяпер крутых рэжысёраў і праекты, якія маюць шансы?

— Кожны год з’яўляюцца нейкія новыя незалежныя праекты. Напрыклад, Улада Сянькова, Зміцер Алейнікаў… Усё гэта рухаецца, яго трэба падтрымаць і даць фінансаванне.

— Падтрымаць мае дзяржава ці Захад?

— Гэта мусіць быць камбінацыя. Калі цябе не падтрымлівае родная краіна, вельмі цяжка выбіць падтрымку ў замежных фондаў. Гэта такая ступеньчатая сістэма, складаны канструктар… У нас ужо ёсць некалькі чалавек, якія ўсё гэта добра разумеюць. Але хаця б 10% табе павінная даваць твая родная краіна. Таму важна, каб гэтая сістэма працавала, прычым штогод, а не праз год альбо выпадкова — каб на яе можна было пакласціся.

— Для вас важнае прызнанне на радзіме?

— Вельмі важнае! Так я адчуваю сябе чалавекам… (смяецца) падрослым!

— А як мае выглядаць прызнанне? Каб вас пазнавалі на вуліцах?

— Каб мой фільм паглядзелі ў кінатэатрах! Канечне, размова не пра пазнавальнасць на вуліцы: я ж не ў кадры, а за кадрам. Мне проста хацелася падняць важныя для мяне пытанні і зразумець, што важныя яны не толькі для мяне — ёсць нейкі рэзананс. Мне здаецца, што для таго існуе кіно і мастацтва наогул — каб мы адчувалі сябе не самотнымі. Каб ты разумеў, што побач ёсць чалавек, ён таксама думае, ён таксама жыве.

— Вы кажаце пра фідбэк ад гледача…

— Так, канечне, мне здаецца, што наш глядач адчувае нашмат больш і бачыць на сцэнарным узроўні, на ўзроўні вобразаў, чым гэта можа адбыцца ў Англіі ці Ірландыі.

— Усё ж такі для Захаду Беларусь — нешта асобнае ці кавалачак былога СССР?

— Ну вось мы і заявім пра сябе, вось і паглядзім. Зараз паедзем на фестываль у Лондан, празандзіруем гэтую глебу. Скажам: “А вось і мы, беларусы!” (смяецца).

— То бок для вас гэта таксама эксперымент?

— Так, мне вельмі цікава, што атрымаецца. Мы паказвалі сваё кіно ў Чэхіі, Сербіі, ва Украіне — нас чулі і разумелі. Тэма пра тое, дзе быць, з’язджаць ці заставацца, як перажыць постсавецкі развал, гістарычную траўму, калі краіна ў пераходным перыядзе, дзе ўсё дагары нагамі… Ім гэтая тэма блізкая, а вось як гэта будзе глядзецца на іншай глебе — ангельскай, ірландскай, амерыканскай, — гэта акурат цікава.

— Жывучы ў стагоддзі глабалізацыі, калі сціраюцца межы і мовы, ці можна наогул казаць пра нацыянальную школу кінематографа?

— Для мяне кінематограф заўсёды быў сусветным, мне падабаюцца рэжысёры з Вялікабрытаніі, Аргентыны, Аўстраліі і інш., але я раўняюся заўжды на аўтараў, а не на іх краіны. Нацыянальны кінематограф пры гэтым усё адно існуе — магчыма, гэта рынкавая катэгорыя, магчыма, перажытак, плён моўных бар’ераў, таму глабалізацыя яшчэ не паглынула нас. У мяне ёсць цудоўная калумбійская сяброўка, якая жыве ў Нью-Ёрку, фільм рабіла ў Германіі і Польшчы… Яе гісторыі прывяла ўсіх у ступар: гэта еўрапейскае кіно, амерыканскае, лацінаамерыканскае, што гэта? Яна трапіла ў гэты сусвет “паміж” і неяк не зарыентавалася там.

На жаль, рынак дагэтуль арыентаваны на нацыянальнае кіно, яно фігуруе на рынку дыстрыбуцыі. Канечне, маё пакаленне кінематаграфістаў, з якімі я вучылася ў кінашколе, вельмі мультыкультурнае: напрыклад, хлопец з Кітая, які вырас у Канадзе, жыў у Аўстраліі… Цяжка, бо заўжды даводзіцца заганяць сябе ў пэўныя рамкі.

— Якія фільмы гледзіце для сябе?

— Гляджу наогул вельмі шмат, шмат незалежнага кіно, не блакбастары… на жаль. Часам сябе прымушаю схадзіць на нейкі фільм жахаў, але складана. “Самае ціхае месца” вось акурат паглядзела, бо там прыўкрасны рэжысёр. Хачу днямі схадзіць на адзін амерыканскі фільм — сатыру, якая спрабуе троліць капіталізм, вельмі звонка і смела. Гэта вясёлая камедыя пра расавыя і класавыя праблемы.

Хачу паглядзець фільм, які выйграў “Кінатаўр” у гэтым годзе — “Глыбокія рэкі”. Яго рабіў малады вельмі цікавы рэжысёр, які вучыўся ў школе Сакурава. Пачала знаёміцца з творчасцю Рамана Бандарчука з Украіны, паглядзела яго “Українські шерифи”, вельмі класны дакументальны фільм. Хачу таксама глянуць ягоны фільм 2018-га года, які разам са мной вандруе па ўсіх конкурсных праграмах — называецца “Вулкан”. Ну, а каб расслабіцца, я гляджу серыялы…

— Дарэчы, вы ўдзельнічалі ў стварэнні такіх культавых серыялаў, як “Сэкс у вялікім горадзе” і “Сапраўдны дэтэктыў”. Вы б глядзелі іх для сябе менавіта, альбо для вас гэта было толькі працай?

— Ведаеце, гэта было неймаверна даўно… Так, гэта было пэўным творчым этапам, прычым калі яны ўжо рабілі фільм “Сэкс у вялікім горадзе” з аднайменнага серыяла. Я бачыла працэсы з прадзюсарскага пункту гледжання. Так, калісьці мне гэта было цікава. А наогул, усё ж такі “Сэкс…” — культавы серыял, які змяніў нашае стаўленне да жанчын, паказаў, што нашае грамадства трошкі іншае, чым прынята думаць.

— Калі вельмі лаканічна: чаго не хапае беларускаму кіно?

— Смеласці і дзёрзкасці нам не хапае. І ўнутранай свабоды. Мы трошкі заціснутыя і трошкі пабойваемся кагосьці пакрыўдзіць, хочам каб усім было добра. І за гэтым “не пакрыўдзіць” усё атрымліваецца вельмі слабым.

 

Гутарыў Алесь Кіркевіч

Фота – Дзяніс Дзюба / «Белсат»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип